Іван Гарнастай

ваявода новагародскі

Іван Гарнаста́й (канец XV ст. — 1558[4]) — дзяк гаспадарскі (1508-1517), вялікі пісар літоўскі (з 1517), падскарбі земскі (з 1531), маршалак надворны літоўскі (з 1542). Адначасова выконваў абавязкі ваяводы троцкага (1538—1542) і віленскага (1549—1551), ваявода новагародскі (1551—1558). Тым жа часам дзяржаўца дарсунішскі (з 1525), староста слонімскі (з 1531), дзяржаўца мсцібогаўскі (з 1534), зэльвенскі (з 1535), біршцянскі (1539—1551), крэўскі (1556—1558).

Іван Гарнастай
староста дарсунішскі[d]
ваявода новагародскі
з 1551
староста слонімскі[d]
маршалак гаспадарскі
староста крэўскі[d]
падскарбі вялікі літоўскі
маршалак надворны літоўскі
пісар вялікі літоўскі
ваявода віленскі
староста мсцібаўскі[d]
староста стаклішскі[d]
Смерць 1558
Род Гарнастаі
Бацька Астафій Гарнастай
Маці Марыя Скіпар[d]
Жонка Н з Карэйваў[d][1], Ганна з Саламярэцкіх[d][2][1] і Марыя Багданаўна Заслаўская[d][3]
Дзеці Гаўрыла Гарнастай[1], Яўгенія Іванаўна Гарнастай[d][1], Настасся з Гарнастаяў[d][1], Гермаген Гарнастай[1], Іван Іванавіч Гарнастай[1], Алена з Гарнастаяў[d][1], Астафій Гарнастай[1], Улас Гарнастай[d][1], Ганна з Гарнастаяў[d][1], Марыя з Гарнастаяў[d][1] і Н з Гарнастаяў[d][1]
Веравызнанне праваслаўе[2]

Біяграфія Правіць

З роду Гарнастаяў. Каля 1509 года ездзіў на Валынь для правядзення попісу[4]. Пасол у Маскву ў 1522 годзе. Адзін з кіраўнікоў складання Попісу 1528 года[4].

На Попіс 1528 года ставіў 10 «коней» з уласных маёнткаў і 12 «коней» з застаўных, т.б. валодаў агулам 80 службамі і трымаў у заставе 96 службаў сялян[4].

Набыў шэраг маёнткаў у Берасцейскім і Ваўкавыскім паветах, ад паноў Кезгайлаў атрымаў Астрошыцы ў Менскім павеце, у канцы жыцця — спадчыну сваёй апошняй жонкі князёўны Марыі Багданаўны Заслаўскай у Аршанскім павеце.

Сям’я Правіць

У шлюбе з князёўнай Ганнай Васіле­ўнай з Саламя­рэцкіх (пам. 1550) меў сыноў Гаўрылу, Івана, Гермагена, Астафія, дачок Настассю, Ганну, Алену, Яўгенію і невядомую імем (у шлюбе з князем Л. Палубінскім).

Радавод Правіць

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гаўрыла
 
Геранім
 
Самуэль
 
Міхал
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
Іван
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна
 
 
 
 
 
Раман Івашкавіч
 
Астафій Гарнастай
 
 
 
 
 
 
 
Гермаген
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Альжбета
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Астафій
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Анікей
 
Багдана
 
 


Зноскі

Літаратура Правіць

  • Будзька Ч. Кніжка аб Івашку Гарнастаю. — Чыкага, 1955.
  • Груша А. І., Спірыдонаў М. Ф., Вайтовіч М. А. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга Публічных спраў 1 / рэдкал.: Г. Я. Галенчанка (адк. рэд.) і інш. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — 444 с.