Іван Данілавіч Касачоў

ваенны ўрач, хірург

Іван Данілавіч Касачоў (нар. 25 ліпеня 1939, вёска Акушкі, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — расійскі хірург, доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар. Заслужаны ўрач Расійскай Федэрацыі (1994).

Іван Данілавіч Касачоў
Дата нараджэння 25 ліпеня 1939(1939-07-25) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, хірург, выкладчык універсітэта, ваенны ўрач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1983)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
заслужаны ўрач Расійскай Федэрацыі

Біяграфія правіць

Беларус. Скончыў Каменскую сярэднюю школу Горацкага раёна, Ленінградскую Ваенную медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава (1962), дзе і працуе (з 1986 г. намеснікам начальніка кафедры агульнай хірургіі ВМА, з 1988 г. намеснікам начальніка ВМА, з 1995 г. прафесарам кафедры агульнай хірургіі). У 1974—1976 гг. працаваў урачом-хірургам і навуковым даследчыкам у складзе ХХ Савецкай антарктычнай экспедыцыі. У 1983—1986 гг. служыў у Афганістане галоўным хірургам 40-й арміі. З яго ініцыятывы і пры непасрэдным удзеле пры акадэміі створаны шэраг лячэбна-дыягнастычных цэнтраў, а таксама вучылішча па падрыхтоўцы медыцынскіх сясцёр (1991).

Аўтар звыш за 380 навуковых прац і 200 рацыяналізатарскіх прапаноў, у т.л. 7 манаграфій, 7 вынаходніцтваў.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі (1984), ордэнам Леніна (1986), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1989) і ордэнам «За обустройство земли Российской» 2-й ступені (2008). Пражывае ў Санкт-Пецярбургу.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Касачоў Іван Данілавіч // Нікалаеў, М. Беларускі Пецярбург /Мікола Нікалаеў. — Санкт-Пецярбург, 2009. — С. 374—375.
  • Касачёв Иван Данилович//Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3 -х книгах. Книга 1. Учёные-земляки.- Горки. С.124-128.