Іван Іванавіч Дзенісевіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Іван Дзенісевіч)

Іван Дзенісевіч (нар. 9 лістапада 1984, Гродна) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Іван Дзенісевіч
Поўнае імя Іван Іванавіч Дзенісевіч
Нарадзіўся 9 лістапада 1984(1984-11-09)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 176 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Сцяг Беларусі Дынама-2 (Мінск) 34 (7)
2002—2003 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 0 (0)
2004—2006 Сцяг Беларусі Дарыда (Мінскі раён) 59 (2)
2007—2009 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 61 (11)
2010 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 33 (8)
2011—2014 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 84 (16)
2014 Сцяг Беларусі Гарадзея 15 (2)
2015 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 4 (0)
2015—2016 Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 38 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 11 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 студзеня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Выхаванец СДЮШАР-6 горада Гродна, хутка трапіў у мінскае «Дынама», дзе гуляў за дубль. У 2004 перайшоў у «Дарыду», дзе замацаваўся ў аснове. З 2007 гуляў за гродзенскі «Нёман», з’яўляўся адным з ключавых ігракоў. У 2010 выступаў за салігорскі «Шахцёр», але пасля вярнуўся ў гродзенскі клуб.

Сезон 2013, як і раней, пачаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, у дадатак стаў капітанам каманды. 31 мая 2013 дапамог «Нёману» перамагчы «Дынама», аформіўшы дубль у вароты мінскага клуба. 23 чэрвеня 2013 у матчы супраць брэсцкага «Дынама» атрымаў цяжкую траўму, з-за якой больш у сезоне 2013 на полі не з’яўляўся.

У сезоне 2014 вярнуўся на поле, але некаторы час заставаўся па-за асноўным складам. Нарэшце ў чэрвені 2014 зноў стаў трывалым іграком асновы.

У канцы ліпеня 2014 па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман»[2]. Неўзабаве папоўніў склад «Гарадзеі»[3]. З лютага 2015 года вярнуўся ў «Нёман» на прагляд і ў сакавіку зноў стаў іграком гродзенскага клуба[4]. Аднак, на гэты раз выступленне за «Нёман» не задалося: Іван згуляў толькі ў чатырох матчах чэмпіянату і двух кубкавых, а з мая знаходзіўся ў адпачынку[5]. 7 ліпеня, так і не вярнуўшыся на поле, пакінуў клуб па заканчэнні кантракта[6].

31 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Дзенісевіча ў першалігавую «Іслач»[7]. Дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе ў сезоне 2016 заставаўся асноўным атакуючым паўабаронцам. Па заканчэнні сезону ў снежні 2016 года пакінуў «Іслач»[8].

Пасля зыходу з «Іслачы» завяршыў кар’еру і адкрыў дзіцячую футбольную школу ў Гродне[9]. Неўзабаве таксама апынуўся ўцягнутым у справу аб дагаварных матчах, па выніках якой у лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[10].

Міжнародная правіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 Д3 Дынама-2   34 7
2002 дубль Дынама   24 8
2003 дубль Дынама   29 8
2004 Д1 Дарыда   13 1
2005 Д1 Дарыда   25 0
2006 Д1 Дарыда   21 1
2007 Д1 Нёман   17 1
2008 Д1 Нёман   19 3
2009 Д1 Нёман   25 7
2010 Д1 Шахцёр   33 8
2011 Д1 Нёман   32 2
2012 Д1 Нёман   26 10
2013 Д1 Нёман   14 3
2014 (1) Д1 Нёман   12 1
2014 (2) Д2 Гарадзея   15 2
2015 (1) Д1 Нёман   4 0
2015 (2) Д2 Іслач   13 1
2016 Д1 Іслач   25 1

Зноскі

Спасылкі правіць