Іван Дзмітрыевіч Мішэнін

вучоны, тэрапеўт

Іван Дзмітрыевіч Мішэ́нін[1] (28 студзеня (9 лютага) 1899 — 11 жніўня 1974) — урач, вучоны ў галіне тэрапіі, доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар (1964), акадэмік Акадэміі навук БССР (1966), Заслужаны ўрач РСФСР (1945), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1964).

Іван Дзмітрыевіч Мішэнін
Дата нараджэння 9 лютага 1899(1899-02-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1974(1974-08-11) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера тэрапія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Іван Пятровіч Данілаў
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР Заслужаны ўрач РСФСР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Марыупаль. У 1921 годзе скончыў медыцынскі факультэт Данскога ўніверсітэта і застаўся на ім спачатку ардынатарам, потым асістэнтам клінікі прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб. У 1921 годзе — урач-практыкант у Нальчыку, у 1921—1922 гадах — лабарант, загадчык аддзела Хіміка-бактэрыялагічнага інстытута ў горадзе Арджанікідзэ[2]. У 1925—1931 гадах загадчык туберкулёзнага дыспансера, У 1931 годзе выкладчык у медыцынскім тэхнікуме і загадчык курсамі медыцынскіх сясцёр, у 1931—1938 — старшы асістэнт Навукова-даследчага інстытута працы ў Растове-на-Доне[2]. Адначасова ў 1933—1935 гадах асістэнт у Інстытуце траўматалогіі і пералівання крыві[2]. У 1935—1938 гадах асістэнт кафедры фармакалогіі Растоўскага медыцынскага інстытута[2]. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і быў зацверджаны ў званні дацэнта.

У 1938—1945 гадах І. Д. Мішэнін на пасадзе загадчыка кафедры факультэцкай тэрапіі ў Дагестанскім медыцынскім інстытуце і адначасова ў 1938—1940 гадах загадчык кафедры фармакалогіі[2]. У 1941—1945 гадах кансультант, галоўны тэрапеўт аддзела эвакашпіталяў Наркамата аховы здароўя Дагестанскай АССР, у 1945—1946 гадах — загадчык тэрапеўтычнай службы гарадскога аддзела аховы здароўя, касультант паліклінікі ў Растове-на-Доне[2]. У 1946—1949 гадах І. Д. Мішэнін у Тэгеране на пасадах намесніка дырэктара па навуковай частцы, загадчыка тэрапеўтычным аддзяленнем бальніцы Савецкага Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца[2].

У 1949—1973 гадах І. Д. Мішэнін займаў пасаду загадчыка кафедры прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута.

Памёр 11 жніўня 1974 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

Навуковыя працы па рэўматызме, гепатытах, каранарнай недастатковасці, патагенезе і лячэнні пнеўманіі, фізічных метадах дыягностыкі і інш. Укараніў у практыку спосаб лячэння інтэрстыцыяльных нефрытаў, рэфлекторны метад лячэння сардэчнай недастатковасці і падскурнай трансфузіі крыві[1].

Кіраваў падрыхтоўкай 3 доктарскіх і 50 кандыдацкіх дысертацый[2]. Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Сярод апублікаванага:

  • Терапевтические заболевания тонзиллитного характера(1949);
  • Итоги пятилетнего изучения подкожного вливания крови в терапевтической клинике (1957);
  • О стенокардии тонзиллярного генеза (1966);
  • Лечение острых пневмоний бициллином (1969).

Быў старшынёй Рэспубліканскага і Мінскага гарадскога таварыстваў тэрапеўтаў, ганаровым членам праўлення Усесаюзнага таварыства тэрапеўтаў, старшынёй Рэспубліканскага кардыярэўматалагічнага камітэта, членам прэзідыума Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, членам вучонага савета Інстытута фізіялогіі Акадэміі навук БССР, навукова-курортнай камісіі Беларускага рэспубліканскага савета па кіраванню курортамі прафсаюзаў[2]. У 1960—1970 гадах рэдактар часопіса «Здоровье»[2].

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мішэнін Іван Дзмітрыевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 499. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць