Іван Емяльянавіч Лакін

Іван Емяльянавіч Лакін (1900, в. Хальч, Гомельскі павет, Расійская імперыя — 16 сакавіка 1978) — беларускі педагог і дзяржаўны дзеяч, кандыдат педагагічных навук.

Іван Емяльянавіч Лакін
Дата нараджэння 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1978(1978-03-16)
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1900 годзе ў сялянскай сям’і.

Пасля сканчэння двухкласнай вучылішча ў 1915 годзе паступіў у Гомельскую настаўніцкую семінарыю, якую скончыў у 1919 годзе. У шэрагах чырвонай арміі з 1919 года. У 1925 годзе скончыў сацыяльна-гістарычнае аддзяленне БДУ. У 1925—1932 гадах працаваў настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы, працаваў у Наркаме асветы БССР.

У 1935 годзе скончыў аспірантуру Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. У 1935 годзе абараніў дысертацыю і стаў дацэнтам кафедры педагогікі Мінскага педінстытута. Два гады працаваў намеснікам дырэктара і загадчыкам кафедры педагогікі Аршанскага настаўніцкага інстытута. У 1937 годзе накіраваны ў Гомельскі педагагічны інстытут, дзе працаваў дацэнтам, загадчыкам кафедры педагогікі. У 1939 годзе прызначаны намеснікам дырэктара па навучальнай і навуковай працы інстытута.

У гады Вялікай айчыннай вайны займаўся эвакуацыяй маёмасці Гомельскага педінстытута ў горад Амутнінск Кіраўскай вобласці. Пасля вайны працаваў начальнікам праўлення ВНУ і педвучылішчаў Міністэрства асветы БССР. У 1952—1953 гады кіраваў НДІ педагогікі Міністэрства асветы БССР. З 1953 па 1970 год займаў пасаду рэктара Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага, працу сумяшчаў з педагагічнай і грамадскай дзейнасцю.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • М.И. СТАРОВОЙТОВ, А.И. ЗЕЛЕНКОВА, М.П. САВИНСКАЯ. ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИМЕНИ ФРАНЦИСКА СКОРИНЫ: ИСТОРИЧЕСКИЙ ОЧЕРК. — Гомель: УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2005. — 359 с.

Спасылкі правіць