Іван Канстанцінавіч Стадольнік

Іван Канстанцінавіч Стадольнік (12 верасня 1940, в. Янкі, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 4 мая 2021) — беларускі празаік, паэт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1980) і Беларускага саюза журналістаў (1975).

Іван Канстанцінавіч Стадольнік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 верасня 1940(1940-09-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 2021(2021-05-04) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст, пісьменнік
Гады творчасці 19602021
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Бацька Канстанцін Сцяпанавіч загінуў у 1945 годзе на фронце пры штурме Кёнігсберга. Маці Вольга Паўлаўна жыла ў роднай вёсцы, працавала ў калгасе. У 1947 годзе Іван Стадольнік пайшоў у першы клас Янкоўскай пачатковай школы.

Пасля заканчэння Докшыцкай сярэдняй школы (1959) працаваў у калгасе імя Суворава Докшыцкага раёна, качагарам на цаліне на станцыі Купрыянаўка Рузаеўскага раёна Какчатаўскай вобласці. Вярнуўшыся адтуль, зноў працаваў у калгасе, потым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі Докшыцкага раёна. У 1960 годзе паступіў на зубаўрачэбнае аддзяленне Полацкага медвучылішча, якое скончыў у 1963 годзе. Да 1967 года быў зубным урачом і в. а. галоўнага ўрача Мосарскай сельскай бальніцы Глыбоцкага раёна. Адначасова вучыўся завочна на факультэце журналістыкі БДУ (1965—1971).

У 1967—1971 гадах — адказны сакратар, а з 1971 года — загадчык аддзела сельскай гаспадаркі полацкай аб’яднанай газеты «Сцяг камунізму». З 1980 года — рэдактар аддзела літаратуры, з 1984 года — адказны сакратар часопіса «Вожык», з 1991 года — часопіса «Тэатральная Беларусь».

Памёр 4 мая 2021 года[1].

Творчасць

правіць

Вершы пачаў пісаць у школьныя гады. Першы верш «З Новым годам» надрукаваны 1 студзеня 1960 года ў докшыцкай раённай газеце «Ленінская трыбуна». Пазней, з 1962 года, вершы І. Стадольніка друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Рэспубліка», «Чырвоная змена», «Віцебскі рабочы», «Піянер Беларусі», часопісах «Полымя», «Нёман», «Маладосць», «Беларусь», «Бярозка» і інш., у зборніках «Слова аб роднай прыродзе», «Вяснянка», «Беларуская байка». У 1967 годзе у часопісе «Вожык» змешчана першая гумарэска І. Стадольніка «Прататып», а ў 1971 годзе на старонках газеты «Літаратура і мастацтва» першае апавяданне.

Аўтар зборнікаў сатыры і гумару «Як тут не смяяцца» (1985), апавяданняў «Хачу табе шчасця» (1979), «Агонь крывёю не заліць» (2016), «Небяспечная знаходка» (2018), аповесці і апавяданняў «Лістапад на пачатку лета» (1987), камедыі-фарса «Залатое вяселле» (1995), . Асобныя гумарэскі пісьменніка перакладаліся на літоўскую, рускую, украінскую, армянскую і іншыя мовы. Песні на вершы І. Стадольніка напісалі Дз. Лукас, М. Пятрэнка. Аўтар шматлікіх вершаваных подпісаў пад агітплакатамі.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць