Іван Капітонавіч Плотнікаў
Іван Капітонавіч Плотнікаў (1862—1918) — расійскі архітэктар, які працаваў на тэрыторыі Беларусі. Гродзенскі губернскі архітэктар[1] (1900—1912), вяцкі губернскі архітэктар (1912—1916)[2].
Іван Капітонавіч Плотнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1862 |
Дата смерці | 1918 |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Імператарскую Акадэмію мастацтваў. У чыне калежскага асэсара ў 1891—1900 гадах працаваў гродзенскім малодшым інжынерам. У 1900—1912 гадах працаваў гродзенскім губернскім архітэктарам[3]. У пачатку XX стагоддзя пражываў у доме № 26 па вуліцы Рэзніцкай.
Творчасць
правіцьЯшчэ ў час працы малодшым архітэктарам будаўнічага аддзялення гродзенскага губернскага праўлення ў 1896 годзе даў крытычную ацэнку праекту Свята-Мікалаеўскай царквы ў горадзе Брэсце: «Прадстаўленыя чарцяжы маюць лішак упрыгожванняў, якія не ўвашлі ў каштарыс, асабліва тынкавыя працы, між тым чарцёж, паводле майго меркавання, павінен дакладна паказваць толькі тое, што ўключана ў каштарыс, які падлягае праверцы»[4].
У 1904 годзе прыкамандзіраваны да адмысловай камісіі Свяцейшага сінода па аднаўленні Каложскай царквы ў Гродне[5].
Праекты
правіць- Беларусь
- Зацвярджэнне праекта касцёла Святога Аляксея ў мястэчку Сяльцы Пружанскага павета (16 лютага 1906)[6].
- План мясцовасці пад будаўніцтва і праект касцёла Праабражэння Гасподняга ў вёсцы Вялікай Бераставіцы Гродзенскага павета (1907)[7].
- Праект і каштарыс на будаўніцтва мураванага касцёла ў мястэчку Лыскаве Пружанскага павета (23 ліпеня 1907)[8] — не рэалізаваны.
- Праект і каштарыс на пабудову акруговай бальніцы ў горадзе Гродне (1891—1894)[A][9].
- Праект касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мястэчку Рэплі Ваўкавыскага павета (1900)[10].
- Праект мураванага бровара ў маёнтку Станіслава Незабытоўскага Алешавічах Гродзенскага павета (1895)[11] — не захаваўся.
- Праект Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне (у суаўтарстве з Міхаілам Прозаравым і Іванам Савельевым)[12].
- Праект перабудовы Свята-Троіцкай царквы ў мястэчку Зэльве Ваўкавыскага павета (пачатак XX ст.)[13].
- Праект Свята-Мікалаеўскай брацкай царквы ў горадзе Брэсце (1895—1896)[14].
- Праект Свята-Уладзімірскай царквы-школы на Занёманскім фарштаце ў Гродне (1895)[15].
- Праект сядзібна-паркавага ансамбля Талочкаў: капліцы, бровара, парку ў маёнтку Вердамічах Гродзенскага павета (канец XIX — пачатак XX ст.)[16].
- Польшча
- Расія
- Праект паўночнага цаглянага двухпавярховага корпуса Іжэўскай жаночай гімназіі (сумесна з І. А. Чарушыным ) (1912—15).
- Праект стараверскай малельні ў Кіраве (1910) — інжынер Э. К. Нюквіст, архітэктар І. К. Плотнікаў.
Заўвагі
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Плотников Иван Капитонович // Кулагин А. Н. Деятельность гродненских зодчих XIX — начала ХХ в. (по архивным материалам) (руск.)
- ↑ ПЛОТНИКОВ Иван Капитонович Архівавана 23 красавіка 2016. (руск.)
- ↑ Памятная книжка Гродненской губернии на 1900 год. // Гродно: Типография губернского правления, 1900. — C. 30 (руск.)
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 75
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 2, спр. 1684, л. 1
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 2, д. 1825, л. 3 — 9
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 1. Воп. 18, спр. 1173, л. 23
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 1. Воп. 18, спр. 1112, л. 51.
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1. Спр. 736
- ↑ Парафіі і святыні. Рэпля. // Слова Жыцця, 16 лютага 2014. (бел.)
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 2, спр. 1063, л. 3 — 4.
- ↑ Гродно. Кафедральный собор в честь Покрова Пресвятой Богородицы Архівавана 23 чэрвеня 2019.. // Официальный сайт паломнического отдела Белорусской православной церкви, 2007. (руск.)
- ↑ Гісторыя гарадскога пасёлка Зэльвы. // Зэльвенская раённая бібліятэка. (бел.)
- ↑ 2016 г. – 110 гадоў з часу пабудавання (1906) Свята-Мікалаеўскай Брацкай царквы ў г. Брэсце. // Брэсцкая абласная бібліятэка, 29 ліпеня 2016. (бел.)
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 2. 1032, л. 1; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 2, спр. 1032, л. 1
- ↑ Фрагменты былой сядзібы. // Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага, 2018. (бел.)
- ↑ Marek Kietliński i Wojciech Śleszyński. Repatriacje i migracje ludności pogranicza w XX wieku. — Białystok, 2004. ISBN 83-920642-0-8. — S. 207