Іван Іванавіч Коўкель

(Пасля перасылкі з Іван Коўкель)

Іван Іванавіч Коўкель (1942, в. Вялікае Сяло Лідскага раёна Гродзенскай вобласці — 2009) — беларускі гісторык, краязнавец. Кандыдат гістарычных навук (1979). Прафесар (2005).

Іван Іванавіч Коўкель
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1942(1942-10-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 2009(2009-07-10) (66 гадоў)
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1979)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2005)
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1964 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гродненскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, у 1972 г. — аспірантуру пры БДУ. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Жырмунскай сярэдняй школе, служыў ў Савецкай Арміі ў 1964—1965 гг. Дырэктар Магунскай школы (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці). З 1972 года працаваў у ГрДУ. Дацэнт кафедры гісторыі СССР і БССР (1972—1987), гісторыі БССР (1987—1991), гісторыі Беларусі (1991—1992) ГрДУ. Загадчык кафедры грамадскіх навук Гродзенскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў у 1986—1991 гг.[1]

Навуковая дзейнасць правіць

У 1979 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Политическое банкротство националистической контрреволюции в Беларуси (1919—1925 гг.)». Кандыдат гістарычных навук (1979), прафесар (2005).

Кірункі навуковых зацікаўленняў:

  • нацыянальны рух на Беларусі ў 1920—1930-я гг.,
  • гісторыя Гарадзеншчыны,
  • гісторыя палітычных партый і грамадскіх рухаў на тэрыторыі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст.,
  •  дзейнасць Арміі Краёва у гады Другой сусветнай вайны.

Аўтар больш за 250 прац.

Заўвагі правіць

  1. Коўкель Іван Іванавіч // Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 191.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць