Іван Кузьміч Сіўцоў

пісьменнік, крытык

Іван Кузьміч Сіўцо́ў[1] (27 снежня 1922 — 9 лістапада 1959) — беларускі пісьменнік.

Іван Кузьміч Сіўцоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 снежня 1922(1922-12-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1959(1959-11-09) (36 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, крытык, перакладчык
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Бакунавічы (Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў школу ў Чэрыкаве і паступіў у Ленінградскае авіятэхнічнае вучылішча. У час Вялікай Айчыннай вайны авіямеханік, удзельнік баёў пад Сталінградам. У 1944 годзе быў дэмабілізаваны па стане здароўя (захварэў туберкулёзам[2]) і вярнуўся на радзіму. Працаваў у Чэрыкаўскім раённым камітэце КП(б)Б. У 1948 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1948—1950 гадах працаваў у Магілёўскім абкаме КПБ інструктарам, загадчыкам сектара друку. У 1950—1952 гадах супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Бярозка», з 1952 года — у рэдакцыі часопіса «Беларусь».

Памёр І. К. Сіўцоў 9 лістапада 1959 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[2].

Творчасць правіць

У друку пачаў выступаць з 1947 года. Аўтар артыкулаў, нарысаў, апавяданняў, аповесці «Самыя юныя» (1949). Займаўся перакладамі[2]. Аўтар рамана «Нягоды і радасці» (1960).

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1949 года[2].

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. а б в г Сіўцоў Іван Кузьміч // «Мой край — Магілёўшчына»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2022. Праверана 6 лютага 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць