Іван Кірылавіч Цішчанка

Іван Кірылавіч Цішчанка (22 мая 1930, в. Улукі, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 22 лютага 2001) — беларускі фалькларыст, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1969), прафесар (1992).

Іван Кірылавіч Цішчанка
Дата нараджэння 1930[1] ці 22 мая 1930(1930-05-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 2001[1] ці 22 лютага 2001(2001-02-22)
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства[2], літаратурная крытыка[2] і фалькларыстыка[2]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, 1956).

Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (з 1957, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры (з 1992, факультэт беларускай культуры і сучаснага мастацтва, кафедра фальклору, прафесар).

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997 года.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай фалькларыстыкі; беларуская міфалогія; песенная народная творчасць.

Узнагароды правіць

Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1986).

Бібліяграфія правіць

  • Белорусская частушка. Вопросы генезиса жанра : автореферат диссертации … кандидата филологических наук : 648 / И. К. Тищенко. — Минск, 1969.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

  • Тищенко Иван Кириллович / А. С. Лис // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 227—228.
  • Цішчанка Іван Кірылавіч / Я. К. Адамовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 131.
  • Цішчанка Іван Кірылавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 483.
  • Цішчанка Іван Кірылавіч / А. С. Ліс // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 716.
  • Цішчанка Іван Кірылавіч / Арсень Ліс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 108.
  • Цішчанка Іван Кірылавіч / Л. А. Суднік // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск, 1989. — С. 522.
  • Цішчанка Іван / Л. С. Савік; [складальнік бібліяграфіі] В. М. Грышкевіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 6. — C. 230—232.