Іван Аляксандравіч Кірэйчык

(Пасля перасылкі з Іван Кірэйчык)

Іван Аляксандравіч Кірэйчык (19 сакавіка 1935, в. Гута, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 16 лютага 1996) — беларускі пісьменнік.

Іван Аляксандравіч Кірэйчык
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 сакавіка 1935(1935-03-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1996(1996-02-16) (60 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

БіяграфіяПравіць

Скончыў Гуцянскую сярэднюю школу, працаваў у калгасе, служыў на Балтыйскім флоце ВМФ СССР. З 1958 г. літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзела ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ. З 1963 г. уласны карэспандэнт Беларускага радыё і газеты «Чырвоная змена», працаваў у газеце «Гомельская праўда», на абласной студыі тэлебачання.

ТворчасцьПравіць

Літаратурную творчасць пачаў падчас службы ў арміі. Вершы, апавяданні і нарысы І. Кірэйчыка прасякнуты публіцыстычным, грамадзянскім пафасам, шчырасцю пачуццяў, дабрынёй, трывогай за родную зямлю.

Дэбютаваў вершамі ў газеце «Страж Балтыкі», а таксама ў калектыўным зборніку «Песня, рождённая морем». Аўтар кніг паэзіі «Аснова»[1] (1977), «З маіх крыніц»[2] (1994).

Найбольш плённа і ярка ўвасобіўся яго талент у публіцыстыцы. Цікавыя па змесце, жывыя па форме нарысы і апавяданні склалі кнігі «Багацце душы — людзям», «Пялёсткавы бераг», «Каласам хіліцца долу», «Калінавая квецень». Многія празаічныя творы І. Кірэйчыка змяшчаліся ў калектыўных зборніках «Вернутае шчасце», «Люблю будзённы дзень». У літаратурным запісе І. Кірэйчыка выйшлі кнігі партызан Р. Лазабеева «Лясныя пабрацімы» і М. Качана «Апалены ранак».

ПамяцьПравіць

У сакавіку 2010 года ў вёсцы Гута на месцы, дзе знаходзіўся дом, у якім жыў Іван Аляксандравіч Кірэйчык усталяваны памятны знак.

На сайце УК «Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей» прадстаўлена фотавыстаўка «Іван Кірэйчык — паэт, пісьменнік, журналіст»[3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.