Іван Лявонцьевіч Рагуля
Іван Лявонцьевіч Рагу́ля (27 верасня 1895, Ачукевічы, Навагрудскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 22 ліпеня 1944, Баранавічы, БССР) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр (1943).
Іван Лявонцьевіч Рагуля | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 верасня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1944 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | паручнік і генерал-маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус[1].
З кастрычніка 1917 года — у Чырвонай гвардыі, з лістапада 1917 года — у Чырвонай арміі. Скончыў Вышэйшую аб’яднаную ваенную школу (1923), курсы «Выстрал» (1928) і ўдасканалення вышэйшага начальнага саставу (1930).
У гады Вялікай Айчыннай вайны — начальнік штаба танкавай брыгады, камандзір брыгады, дывізіі, корпуса, ваяваў на розных франтах, удзельнік баёў на Курскай дузе, пад Масквой, на Украіне.
У час вызвалення Беларусі ваяваў на Першым Беларускім фронце, удзельнік баёў за вызваленне горада Баранавічы. Памёр ад ран 20 ліпеня 1944 года.
Памяць
правіцьУ 1964 годзе вуліца Беластоцкая горада Баранавічы была перайменавана ў вуліцу Рагулі з адкрыццём мемарыяльнай дошкі. На белай мармуровай дошцы надпіс: «Вуліца носіць імя генерал-маёра Рагулі І. Л., загінуўшага смерцю храбрых пры вызваленні г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.»[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 9. Рабкор — Сочы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — 640 с.: іл., карты.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Рагуля Іван Лявонцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 203. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).