Іван Мажураніч
Іван Мажура́ніч (харв.: Ivan Mažuranić; 11 жніўня 1814, Нові-Вінадольскі, Харватыя — 4 жніўня 1890) — харвацкі паэт. У 1833—1837 гадах вывучаў філасофію і права ў Заграбе і венгерскім Сомбатхеі.
Іван Мажураніч | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
20 верасня 1873 — 21 лютага 1880 | |||
Манарх | Ферэнц Ёжэф I | ||
Папярэднік | Коламан Бядзекавіч Антун Ваканавіч (в. а.) | ||
Пераемнік | Ладзіслаў Пяячавіч | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | мовазнавец, паэт, палітык, адвакат, пісьменнік | ||
Нараджэнне | 11 жніўня 1814[1][2][…] | ||
Смерць | 4 жніўня 1890[4][1][…] (75 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дзеці | Уладзімір Мажураніч[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
ТворчасцьПравіць
Друкаваўся з 1835 года. У 1830—1840-я гг. прымыкаў да ілірызму, ідэямі якога прасякнуты яго патрыятычныя вершы «Продкам славян», «Ілірыя ў вяках», праца «Харваты мадзьярам» (1848). Яго ліра-эпічная паэма «Смерць Смаіл-агі Чэнгііча» (1846) прысвечана барацьбе паўднёвых славян супраць асманскіх заваёўнікаў, услаўленню славянскага адзінства і вольнасці. Падрыхтаваў і выдаў «Нямецка-ілірыйскі слоўнік» (1842, з Ё. Ужаравічам), «Слоўнік „Асмана“ Гундуліча» (1844, з М. Мажуранічам).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Ivan Mazuranic // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Ivan Mažuranić // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Mažuranić, Johann // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 17. — S. 199.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Мажураніч