Іван Макаравіч Хозераў

Іван Макаравіч Хозераў (24 студзеня (5 лютага) 1889, г. Смаленск — 21 сакавіка 1947, Мінск) — беларускі і рускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры.

Іван Макаравіч Хозераў
Дата нараджэння 24 студзеня (5 лютага) 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 1947(1947-03-21) (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры
Альма-матар

Біяграфічныя звесткі правіць

З сям’і рабочага, бацька Макар Дзмітрыевіч Хозераў працаваў бондарам на гарбарні.

У 1907 г. І. Хозераў скончыў Смаленскае Аляксандраўскае рэальнае вучылішча, у 19081909 гг. з’яўляўся слухачом Пецярбургскага псіханеўралагічнага інстытута (праслухаў «вышэйшы агульнаадукацыйны курс»). У 19091910 гг. навучаўся ў Варшаўскім Політэхнічным інстытуце (малодшы семестр хімічнага аддзялення). Працягнуў адукацыю ў Пецярбургскім вучылішчы Таварыства заахвочвання майстэрстваў (1910 г.), пазней зноў у Варшаўскім Політэхнічным інстытуце (1914—1916 гг., заставаўся на другі год для паўторнага праходжання курса)[1], які праз цяжкае матэрыяльнае становішча сям’і не скончыў. З 1 верасня 1918 г. навучаўся на факультэце гісторыі мастацтваў Смаленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута. Да рэвалюцыі жыў у вёсцы Новая Ямшчына, пры савецкай уладзе па адрасе: Смаленск, В. Савецкая вул, 43.

Да лютага 1917 г. працаваў мастаком-літографам у друкарні, зарабляючы на жыццё таксама прыватнымі ўрокамі і выкананнем дробных мастацкіх замоў. У 1918 г. — справавод мастацка-археалагічнага пададзела АНА выканкама Савета працоўных і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці. У кастрычніку 1920 г., у сувязі з тым, што ў якасці загадчыка «тэхнічнай часткай аддзела не праводзіў належнага тэхнічнага нагляду над выкананнем замоў і выкарыстаннем атрыманых па патрабаваннях аддзела матэрыялаў», Хозераў прыцягваўся да суда «па абвінавачванні ў падробках, хабарніцтве і злачынствах па пасадзе», атрымаўшы ў выніку «строгую вымову і папярэджанне». У далейшым працягнуў працу ў губАНА ў якасці тэхніка.

У студзені 1925 г. узначаліў Смаленскі губернскі музей і СДАМ, апошні — спачатку толькі часова, паколькі кандыдатура Хозерава не была зацверджана ў Галоўнавуцы. У лютым 1927 г. вызвалены ад пасады дырэктара СДАМ, а ў сувязі з тым, што губмузей у тым жа годзе быў скасаваны, прызначаны інспектарам па справах музеяў пры губ-АНА. З 8 ліпеня 1929 г. — загадчык мастацкай галерэі СДАМ, а з 9 верасня таго ж года — ізноў часовы выканаўца абавязкаў дырэктара Смаленскага дзяржаўнага музея. У студзені 1930 г., з прызначэннем на пасаду інспектара па справах музеяў і дырэктара Заходняга абласнога дзяржаўнага музея (ЗАДМ) А. І. Амосенкі, Хозераў стаў яго намеснікам. У траўні 1931 г. у выніку чысткі, праведзенай у ЗАДМ гарадской кантрольнай камісіяй ВКП(б) і Рабоча-сялянскай інспекцыяй, Хозераў звольнены з музея і зноў прыцягнуты «да судовай адказнасці», не гледзячы на тое, што быў вельмі паслухмяным правадніком дзяржаўнай палітыкі ў музейнай справе губерні. Перыяд яго знаходжання на пасадах загадчыка губмузея і інспектара па справах музеяў стаў першым крокам на шляху ператварэння музеяў Смаленшчыны ў палітыка-асветныя ўстановы. Разам з тым, з’яўляючыся спецыялістам досыць высокага ўзроўню, Хозераў многае зрабіў для вывучэння дойлідства Смаленшчыны (званіца Успенскага сабора, цэрквы Пятра і Паўла, Іаана Папярэдніка, Іаана Багаслова, Міхаіла Арханёла, крапасная сцяна) і Беларусі (Сафійскі сабор і Спаская царква у Полацку; царква Дабравешчання ў Віцебску).

Гістарычна-архітэктурныя даследаванні Хозераў спалучаў з археалагічнымі пошукамі «згубленых частак старажытных будынкаў». Сферу яго навуковых інтарэсаў складала таксама вывучэнне помнікаў іканапісу са збору былога музея «Руская даўніна». У 1922 г. Хозераў увайшоў у склад кіравання Музея старога Смаленска, а таксама створанага пры апошнім па ініцыятыве губмузея аднайменнага таварыства. Пазней ён быў і ў кіраванні Смаленскага таварыства краязнаўства.

Улетку 1941 г.. падчас нямецкай бамбардзіроўкі Смаленска (паводле іншых звестках, Мінска), загінула маёмасць Хозерава, у тым ліку бібліятэка і навуковы архіў. У ліку згубленых апынуліся неапублікаваныя працы Хозерава «Помнікі архітэктуры Полацкага Барысаглебскага манастыра XII ст.», «Разваліны Манамахава храма 1101 г. у Смаленску» і шэраг іншых рукапісаў.

З 1944 г. Хозераў працаваў у Акадэміі архітэктуры СССР, а з 1946 г. — у Упраўленне па справах архітэктуры пры СНК БССР. Апошнія гады яго жыцця прайшлі ў Мінску. У паваенны перыяд, не гледзячы на цяжкую хваробу, ён паспеў прыняць удзел у новых даследаваннях Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, а таксама напісаў некалькі прац: «Смаленскі крэмль», «Новыя звесткі пра помнікі архітэктуры XI-XII стст. у Полацку», «Яшчэ пра майстра Пятра», «Архітэктура і жывапіс Заходняй Русі XI-XII стст.» і інш. Навуковую спадчыну Хозерава складаюць апублікаваныя асобнымі выданнямі і ў перыёдыцы працы, галоўным чынам па гісторыі архітэктуры Смаленшчыны і Беларусі.

Памёр 21 сакавіка 1947 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Вывучаў старажытныя помнікі архітэктуры і мастацтва Беларусі, Смаленшчыны і інш. У 1926 разам з М. Шчакаціхіным даследаваў Полацкі Сафійскі сабор, устанавіў, што яго заходнія апсіды прыбудаваны не раней XV ст. Абследаваў верхнія часткі Полацкай Спаска-Ефрасіннеўскай царквы, высветліў пачатковую форму яе акон і значна дапоўніў рэканструкцыю першапачатковага выгляду храма. У 1928 правёў раскопкі Барысаглебскай і Пятніцкай цэркваў (XII ст.), Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, зрабіў абмеры ўцалелых рэшткаў храмаў, сфатаграфаваў, часткова замаляваў фрэскавую размалёўку помнікаў. У 1946 даследаваў Гродзенскую Барысаглебскую царкву.

Сачыненні правіць

 
Да даследавання канструкцыі Спаскага храма ў Полацку. 1928, Смаленск
  • Белорусское и смоленское зодчество XI-XIII вв. — Мн .: Навука і тэхніка, 1994. — 151 с. — 1 700 экз. — ISBN 5-343-01113-6.
  • Археалагічнае вывучэнне помнікаў дойлідства старажытнага Смаленска//Кароткія паведамленні інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры. — Вып. XI. — М.; Л., 1945. — С. 20—26;
  • Горад Смаленск напачатку XVII стагоддзі // Смаленская абарона. 1609—1611 гг. — Смаленск, 1939. — С. 227—258;
  • Знакі і таўры цэглы смаленскіх помнікаў дойлідства найстаражытнага перыяду//Навуковыя весткі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта. — Т. V. — Вып. 3. — Смаленск, 1929. — С. 167—184;
  • Да даследавання канструкцыі Спаскага храма ў Полацку. — Смаленск, 1927 (руск.);
  • Новыя звесткі пра помнікі старажытнага Смаленска // Новыя звесткі пра Смаленскую гарадскую сцяну. — Смаленск, 1930 (руск.);
  • Новыя дакументы пра творчасць Д. Жылярдзі // Архітэктура СССР, 1941, № 2, с. 63;
  • Выяўлены невядомыя праекты М. Ф. Казакова і Д. Жылярдзі // Працоўны шлях, 1941, 2 лют.;
  • Ахоўваць помнікі даўніны // Працоўны шлях, 1940, 29 лістап.;
  • Помнік ранняга італьянскага Адраджэння 13-га стагоддзя са збору Смаленскага дзяржаўнага гістарычна-этнаграфічнага музея // Працы Смаленскіх дзяржаўных музеяў. — Вып. 1. — Смаленск, 1924. С. 89—102 (руск.).
  • Полацкае будаўніцтва старадаўняга перыяду // Зап. аддз. гуманіт. навук БАН. Мн., 1928. Кн. 6. Працы камісіі гісторыі мастадтва. Т. 1. сш. 1.
  • Полацкая архітэктура XI—XII стст. у святле новых даследаванняў // Маладосць. 1991. № 6—8, 10.

Зноскі

  1. Список студентов Варшавского Политехнического института императора Николая II-го на 1915-1916 учебный год. С. 212-213.
  2. Іван Хозераў (1889–1947)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць