Іван Максімавіч Плехаў

беларускі спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў хімічнай тэхналогіі

Іван Максімавіч Плехаў (1931, в. Плехава, Салікамскі раён, Пермскі край, Расія — 2012) — беларускі спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў хімічнай тэхналогіі. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1982).

Іван Максімавіч Плехаў
Дата нараджэння 1931
Месца нараджэння
Дата смерці 2012
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1982)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут (1953).

Працаваў у Новамаскоўскім філіяле Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута (загадчык кафедры «Аўтаматызацыя вытворчых працэсаў»), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1966—2008, прафесар кафедры машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей, у 1966—1996 — загадчык кафедры).

Наувуковыя інтарэсы: пнеўматыка; распрацоўка, даследаванне і ўкараненне апаратаў для працэсаў масаабмену і сепарацыі з выкарыстаннем закручаных патокаў і ротарных прылад.

Узнагароды

правіць

Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1976) і інш.

Бібліяграфія

правіць
  • Инженерные методы расчета пневматических механизмов : автореферат диссертации … кандидата технических наук / И. М. Плехов. — Ленинград, 1961.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Плехаў Іван Максімавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2004. — С. 99.
  • Кафедра машин и аппаратов химических и силикатных производств // Белорусский государственный технологический университет, 1930—1995. — Минск, 1996. — С. 199—203.