Іван Кліментавіч Маныла

(Пасля перасылкі з Іван Маныла)

Іван Маныла (нар. 1927) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».[1]

Іван Маныла
Дата нараджэння 1927(1927)
Месца нараджэння
Бацька Клімент
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1927 г. у сялянскай сям'і ў в. Заполле Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер — Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). У 1945 г. скончыў Навагрудскае педагагічнае вучылішча. У 1946 г. падчас вучобы ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце далучыўся да мясцовай групы падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы беларусаў, беларускую годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць.

У сярэдзіне 1947 г. арганізацыю выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў удзельнікаў Саюза вызвалення Беларусі, якія былі выдадзены ўладам Алесем Бажко. Пасля пачаліся арышты ўдзельнікаў «Чайкі»: некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі. Іван Маныла быў арыштаваны органамі МДБ 17 чэрвеня 1947 і засуджаны ў Баранавічах 18 кастрычніка 1947 г. ваенным трыбуналам за садзеянне антысавецкай арганізацыі да 5 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у баранавіцкай турме, канцлагерах Іркуцкай вобласці.

3 кастрычніка 1956 г. справу пераглядаў Вярхоўны Суд БССР. Рэабілітаваны ў 1975 г.

Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154854.html Біяграфія Івана Манылы

Літаратура

правіць
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.

Спасылкі

правіць