Іван Аляксандравіч Матыль
Іван Аляксандравіч Матыль (18 верасня 1914[1], в. Дуброўскія Коханаўскага раёна[1], цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобласці — 1961) — беларускі журналіст, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Іван Аляксандравіч Матыль | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 18 верасня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1961 |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў двухгадовае Аршанскае педагагічнае вучылішча. З 1932 года ў журналістыцы. Скончыў Мінскі інстытут журналістыкі (1941). Падчас 2-й сусветнай вайны, рашэннем ЦК ЛКСМ БССР, у 1942 годзе І. Матыль закінуты ў тыл праціўніка на тэрыторыю Беларусі. Кіраваў Магілёўскай абласной падпольнай камсамольскай арганізацыяй. У сакавіку 1944 года, пасля смерці Міхаіла Барашкава, зацверджаны на пасаду галоўнага рэдактара падпольнай «Чырвонай змены». Рэдакцыю «Чырвонай змены» І. Матыль узначальваў пэўны час і ў паваенныя гады, правёў вялікую работу па стварэнні аўтарскага калектыву, навучанні рэдакцыйных кадраў.[1]
Узнагароды
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Бараноўскі Я. Тры «Звязды» // «Звязда» № 123 (27733), 3 ліп. 2014. — С. 5.