Іван Мацвеевіч Вінаградаў
Іван Мацвеевіч Вінагра́даў (14.9.1891, с. Мілалюб, Пскоўскай вобласць, Расія — 20.3.1983) — савецкі матэматык. Акадэмік АН СССР (1929). Член шматлікіх замежных АН. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1945, 1971).
БіяграфіяПравіць
Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1914). З 1918 у Пермскім універсітэце, ленінградскіх політэхнічным інстытуце і ўніверсітэце. З 1932 па 1934 год дырэктар Фізіка-матэматычнага інстытута РАН, а пасля яго раздзялення ў 1934 годзе дырэктар Матэматычнага інстытута АН СССР.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы па аналітычнай тэорыі лікаў. Прапанаваў адзін з самых эфектыўных і агульных метадаў аналітычнай тэорыі лікаў — метад трыганаметрычных сум, які дазволіў атрымаць фундаментальныя вынікі па праблемах Варынга, Гільберта—Камке, Гольдбаха, ацэнцы сум Вейля і інш.
Узнагароды і прэмііПравіць
- Ленінская прэмія 1972;
- Дзяржаўная прэмія СССР 1941, 1983;
- Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1945, 1971);
- Залаты медаль імя М. В. Ламаносава АН СССР (1971).
ТворыПравіць
- Метод тригонометрических сумм в теории чисел. 2 изд. М., 1980.
- Основы теории чисел. 9 изд. М., 1981.
Зноскі
- ↑ http://www.mi.ras.ru/index.php?c=inmemoriapage&id=26537&l=1
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 16 мая 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118804693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118804693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1995.
- ↑ 8,0 8,1 8,2 http://www.mi-ras.ru/index.php?c=inmemoriapage&id=26537&l=1
- ↑ 9,0 9,1 Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive
- ↑ http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-49897.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
ЛітаратураПравіць
- Вінаградаў Іван Мацвеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. С. 181.