Іван Мікалаевіч Антонаў

Іван Мікалаевіч Антонаў (6 кастрычніка 1913, Царыцын16 снежня 1943, в. Быкі, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — камандзір танкавай роты 326-га танкавага батальёна 117-й танкавай брыгады (1-ы танкавы корпус, гвардзейскае войска, 1-ы Прыбалтыйскі фронт), капітан, Герой Савецкага Саюза.

Іван Мікалаевіч Антонаў
Род дзейнасці афіцэр, ваенны
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1913(1913-10-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1943(1943-12-16) (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў рускай працоўнай сям'і. Атрымаў няскончаную сярэднюю адукацыю, працаваў электраманцёрам. У 1937 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Член ВКП(б) з 1938 года. У 1939 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

На фронце з першага дня вайны.

Вызначыўся падчас Гарадоцкай аперацыі. 16 снежня 1943 года танкавая рота 326-га танкавага батальёна 117-й танкавай брыгады пад камандаваннем капітана І. М. Антонава ўдзельнічала ў прарыве абароны праціўніка ў раёне вёскі Мехавое, Дражакі (Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць). Акружаная ў раёне станцыі Бычыха група танкаў, самаходных артылерыйскіх установак і каля батальёна салдат саперніка рабіла спробу прарыву ў напрамку вёскі Быкі. І. М. Антонаў размясціў свае танкі ў засадзе і знішчаў суперніка агнём, не даючы яму магчымасці выйсці з акружэння. А сам уварваўся на ўскраіну вёскі, рухаючыся на вялікай хуткасці па дварах і агародах, агнём і гусеніцамі прыняўся знішчаць агнявыя пункты суперніка. Калі яго танк быў падбіты, І. Антонаў зняў з яго кулямёт і заняў абарону, прыкрываючы экіпаж. Танкі роты І. М. Антонава каля гадзіны стрымлівалі націск ворага. У гэтым баі І. М. Антонаў загінуў.

Дзеянні танкістаў у раёне вёскі Быкі адцягнулі на сябе сілы суперніка, пазбавілі яго магчымасці атакаваць савецкія часткі на станцыі Бычыха, і спрыялі паспяховаму завяршэнню бою па раздзяленні гарадоцкай групоўкі суперніка і акружэнню яе паўночнай часткі.

Пахаваны на вайсковых могілках у цэнтры вёскі Мехавое (Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці). Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 красавіка 1944 года.

Памяць

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Свод памятников истории и культуры Белоруссии / Редколл.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Минск: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1985. — С. 206.
  2. Памятник Герою Советского Союза Антонову И.Н., д. Быки, Городокский район, Витебская область.
  3. Государственное учреждение образования "Бычихинская средняя школа имени И. Н. Антонова".

Літаратура

правіць
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.