Іван Мікалаевіч Багатка
Іван Мікалаевіч Багатка (нар. 9 кастрычніка 1950, в. Цвіркі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі журналіст і палітык.
Іван Мікалаевіч Багатка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
9 кастрычніка 1950 (74 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, філолаг. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў літаратурным супрацоўнікам, рэдактарам стаўбцоўскай раённай газеты «Прамень». Быў інструктарам, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Стаўбцоўскага райкама ЛКСМБ, інструктарам арганізацыйнага аддзела Стаўбцоўскага райкама КПБ, другім і першым сакратаром Стаўбцоўскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Стаўбцоўскага райкама КПБ. Займаў пасады намесніка старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама, рэдактара дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты „Прамень“» і праграмы радыёвяшчання «Радыё „Стоўбцы“».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].