Іван Мікалаевіч Глінка (бацька кампазітара)

бацька кампазітара

Іван Мікалаевіч Глінка (7 студзеня 1777 — 3 сакавіка 1834) — капітан у адстаўцы. Бацька кампазітара Міхаіла Глінкі.

Іван Мікалаевіч Глінка
Тшаска[d]
Тшаска[d]
Нараджэнне 7 (18) студзеня 1777
Смерць 3 (15) сакавіка 1834 (57 гадоў)
Род Глінкі[d]
Жонка Яўгенія Андрэеўна Глінка-Зямелька[d]
Дзеці Міхаіл Іванавіч Глінка
Званне капітан

Біяграфія правіць

 
Маці Фёкла

Паходзіў са шляхецкага роду Глінкаў герба «Тшаска», які пасля страты Рэччу Паспалітай Смаленска ў 1654 годзе прыняў расійскае падданства і перайшоў у праваслаўе. Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Аляксеевіча Глінкі (1735 — 29 чэрвеня 1805) і Фёклы Аляксандраўны з Сакалоўскіх.

У 1801 г. знаходзіўся у адстаўцы. Капітан.

Уладальнік сяла Наваспаскае з вёскамі ў Ельнінскім павеце Смаленскай губерні.

Сям’я правіць

 
Невядомы мастак. Жонка Яўгенія з сынам Міхаілам і дачкой Пелагеяй. Мініяцюра на табакерцы. Першая траціна XIX стагоддзя. Дзяржаўны Эрмітаж

У шлюбе з траюраднай сястрой Яўгеніяй Андрэеўнай Глінка-Зямелька (1783—1851) меў 11 дзяцей, у тым ліку:

  • Міхаіл (20 май 1804 — 3 люты 1857), вядомы рускі кампазітар.
  • Пелагея (28 верасня 1805 — 7 ліпеня 1828), у шлюбе з Якавам Міхайлавічам Сабалеўскім.
  • Лізавета (2 верасня 1810 — 24 красавіка 1850), у шлюбе з Віктарам Іванавічам Флеры.
  • Наталля (11 жніўня 1809 — пасля 1853), у шлюбе з Мікалаем Дзмітрыевічам Гедэонавым.
  • Яўген (1 сакавіка 1815 — 3 верасня 1834).
  • Марыя (29 чэрвеня 1813 — каля 1890?), у шлюбе з Дзмітрыем Сцяпанавічам Стунеевым.
  • Людміла (17 лістапада 1816 — 18 студзеня 1906), у шлюбе з Васілём Іларыёнавічам Шастаковым.
  • Вольга (29 студзеня 1825 — 1859), у шлюбе з Мікалаем Аляксандравічам Ізмайлавым.

Зноскі