Іван Мікалаевіч Сяржанін

Іван Мікалаевіч Сяржа́нін[1] (14 кастрычніка 1898, Любань — 2 лютага 1973) — беларускі заолаг. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1959), доктар біялагічных навук (1957), прафесар (1958). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).

Іван Мікалаевіч Сяржанін
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1898(1898-10-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1973(1973-02-02) (74 гады)
Род дзейнасці заолаг
Навуковая сфера заалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1957)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
  • педагагічны факультэт БДУ[d] (1926)
Узнагароды і прэміі

Заслужаны дзеяч навукі БССР[d] (1968)

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1926). У 1938—1941 гадах навуковы супрацоўнік, у 1944—1958 гадах старшы навуковы супрацоўнік і загадчык аддзела Інстытута біялогіі АН БССР. У 1958—1971 гадах загадчык Аддзелам заалогіі і паразіталогіі АН БССР, адначасова ў 1944—1970 гадах дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Працы па фаўністыцы, зоагеаграфіі і экалогіі, гаспадарчым значэнні каштоўных відаў млекакормячых. Даследаваў жывёльны свет запаведных тэрыторый Беларусі, правёў аналіз гістарычных змен і працэсаў фарміравання тэрыяфаўны, распрацаваў схему зоагеаграфічнага раянавання Беларусі і мерапрыемствы па ахове і аднаўленню колькасці баброў. На падставе дадзеных аб распаўсюджванні і адноснай колькасці наземных пазваночных вылучыў прыродныя вобласці і раёны ў Беларусі, цікавыя для планавання футравых нарыхтовак.

Аўтар каля 60 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій.

Навуковыя працыПравіць

  • Речной бобр и его биологические особенности. — Мн.: Изд-во АН БССР, 1951.
  • Млекопитающие Белоруссии. 2 изд. — Мн.: Изд-во АН БССР, 1961.
  • Определитель млекопитающих Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1967 (разм з Ю. І. Сяржаніным і В. В. Слесарэвічам).

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць