Іван Мікіціч Болцін
Іван Мікіціч Болцін (1 студзеня (12 студзеня) 1735 — 6 кастрычніка (17 кастрычніка) 1792) — рускі гісторык і грамадскі дзеяч, удзельнічаў у публікацыі гістарычных помнікаў — падрыхтаваў выданне «Доўгай рэдакцыі „Рускай Праўды“ на аснове некалькіх спісаў» (1792). У «Нататках на гісторыю старажытнай і цяперашняй Расіі г. Леклерка» (тт. 1-2, 1788—1794) выкрываў французскага аўтара ў невуцкім і нядобрасумленным асвятленні рускай гісторыі. Вёў палеміку з М. М. Шчарбатавым: «Адказ генерал-маёра Болціна на ліст Шчарбатава, выдумшчыка Расійскай гісторыі» (1789), «Крытычныя нататкі на першы і другі томы гісторыі князя Шчарбатава» (1793—1794). Выступаў з крытыкай нарманскай тэорыі.
Іван Мікіціч Болцін | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 студзеня 1735[1] ці 1 (12) студзеня 1735[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1792[1] (57 гадоў) ці 6 (17) кастрычніка 1792[2] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Yekaterina Boltina[d] |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Зноскі
- ↑ а б БОЛТИН Иван Никитич // Словарь русских писателей XVIII века. Выпуск 1: А—И / под ред. А. М. Панченко — 1988. — С. 118–119. — ISBN 5-02-027972-2
- ↑ а б Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
- ↑ Болтин Иван Никитич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.