Іван Міхайлавіч Багушэвіч

Іван Міхайлавіч Багушэвіч (25 кастрычніка 1906, г. Мінск — 14 жніўня 1962, г. Масква) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік баёў на Халхін-Голе і Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].

Іван Міхайлавіч Багушэвіч
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1906(1906-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1962(1962-08-14) (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Артылерыя
Гады службы 19351956
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы/войны Баі на Халхін-Голе,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Кутузава II ступені Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія

правіць

Іван Багушэвіч нарадзіўся 25 кастрычніка 1906 года ў Мінску ў рабочай сям'і. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю, пасля чаго працаваў зваршчыкам на Магнітабудзе, а затым настаўнікам у сельскай школе. У 1935 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1936 годзе Багушэвіч скончыў артылерыйскія курсы ўдасканалення камсаставу. Браў удзел у баях на Халхін-Голе ў 1939[1]. У 1942 годзе ўступіў у ВКП(б).

З ліпеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1]. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах, вызваляў Румынію, Чэхаславакію, Венгрыю, Аўстрыю[1]. Да верасня 1943 года гвардыі падпалкоўнік Іван Багушэвіч камандаваў 161-м асобным гвардзейскім гарматным артылерыйскім полкам 7-й гвардзейскай арміі Стэпавага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Днепр[2].

У ноч з 29 на 30 верасня 1943 Багушэвіч пераправіў на заходні бераг Дняпра адзін са сваіх дывізіёнаў у раёне вёскі Барадаеўка Верхнедняпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці. Умела кіруючы палкавым агнём, Багушэвіч забяспечыў поспех стралковых падраздзяленняў у баях за пашырэнне плацдарма[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі падпалкоўнік Іван Багушэвіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1340[2].

Пасля заканчэння вайны Багушэвіч працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1947 годзе ён скончыў Вышэйшыя акадэмічныя артылерыйскія курсы, у 1952 годзе — Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу. У 1956 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас[1]. Пражываў у Маскве, памёр 14 жніўня 1962 года, пахаваны на Вастракоўскіх могілках[2].

Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава 2-й ступені, Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў. Ганаровы грамадзянін Браціславы[1][2].

Зноскі

  1. а б в г д е Богушевич Иван Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 66. — 737 с.
  2. а б в г д Іван Міхайлавіч Багушэвіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура

правіць
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Днепр — река героев. Киев, 1983.