Іван Міхайлавіч Баранкевіч

Іван Міхайлавіч Баранкевіч (1888, в. Трасцівец Быхаўскага пав. Магілёўскай губерні, цяпер Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці — 27 чэрвеня 1942, Караганда, Казахстан; Псеўданімы і крыптанімы: Белорус; Быховец; И.Быховский; Гвоздь; Иван Лапоть; И. Б.; Б.; Ив. Б-ич) — празаік, журналіст, перакладчык.

Іван Міхайлавіч Баранкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1888
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1942(1942-06-27)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст

Біяграфія правіць

Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гг. За правядзенне прапагандысцкай работы сярод сялян Быхаўскага павета затрымліваўся паліцыяй. Друкаваўся з 1913 г. З 1914 працаваў у часопісе «Вестник Могилевского земства»; у 19181919 гг. супрацоўнічаў з газетай «Чырвоны шлях», быў рэдактарам часопіса «Белорусская криница»; у 19231925 гг. — вядучы аўтар газеты «Соха и молот» (з 1924 — «Магілёўскі селянін»). У 19271929 гг. выступаў як празаік у ленінградскім часопісе «Резец» (цыкл нарысаў «Новые люди деревни»). Літаратурная студыя «Резец» у 1929 выдала «Альманах белорусской литературы», усю прозу для якога пераклаў І. Баранкевіч. Вядомы таксама як перакладчык на рускую мову твораў Я. Коласа. Арыштоўваўся ў 1924, 1931 і 1939 гадах. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1982 г.

Зноскі

Літаратура правіць