Іван Міхайлавіч Жарскі
Іван Міхайлавіч Жарскі (7 ліпеня 1944, в. Вербіцы, цяпер частка в. Дуб’ё, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі хімік-неарганік. Кандыдат хімічных навук (1975), прафесар (1990). Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі (1994). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі.
Іван Міхайлавіч Жарскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1971).
З 1971 у Беларускім тэхналагічным універсітэце. З 1978 па 1981 — дэкан факультэта хімічнай тэхналогіі і тэхнікі; з 1981 па 1987 — прарэктар па вучэбнай рабоце. З 1981 па 2010 — загадчык кафедры хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі. Рэктар універсітэта з 1987 па 2016 гады.
Навуковая і педагагічная дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па электрахіміі, газавай электронаграфіі, мікрахвалевай спектраскапіі. Распрацаваў і ўкараніў тэхналогію ачышчэння прамысловых сцёкавых вод гальванічных вытворчасцей.
Аўтар першага на беларускай мове падручніка для вышэйшай школы «Асновы агульнай хіміі» (1995, з Г. І. Новікавым). Старшыня каардынацыйнага навукова-метадычнага савета вучэбна-метадычных аб'яднанняў ВНУ Беларусі.
Прэміі і ўзнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Пашаны, ордэнам Айчыны III ступені, медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Неаднаразова прадстаўляўся да ўзнагарод замежных вучэбных, навуковых і дзелавых цэнтраў.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Асновы агульнай хіміі: падруч. для вышэйшых навучальных устаноў / Г.і. Новікаў, і.М. Жарскі. — Мінск: Выш. школа, 1995.