Іван Міхайлавіч Кабзун

Іван Міхайлавіч Кабзун (24 лістапада 1902, вёска Барсукі, Верхнядзвінскі раён — 1942) — Герой Савецкага Саюза.

Іван Міхайлавіч Кабзун
Дата нараджэння 24 лістапада 1902(1902-11-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 1942
Грамадзянства
Род войскаў пагранічныя войскі[d] і Унутраныя войскі МУС СССР[d]
Званне лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Беларус. Працаваў у сельскай гаспадарцы, потым набыў спецыяльнасць цесляра. У Чырвонай Арміі ў 1924—1927 гг. З 1930 г. служыў у войсках АГПУ-НКУС, са снежня 1939 г. — у пагранічных войсках. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Пасля савецка-фінляндскай вайны вучыўся ў Вышэйшай школе НКУС. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Камандзір кулямётнага ўзвода 5-га пагранічнага палка лейтэнант І. М. Кабзун 27.01.1940 г. з невялікай групай пагранічнікаў аказаўся ў акружэнні, на працягу 46 дзён вёў няроўны бой, быў цяжка паранены. З астаткамі групы выйшаў з акружэння. Загінуў у 1942 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 26.04.1940 г.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 368. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • Кабзун Іван Міхайлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2-х кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 35.

Спасылкі правіць