Адкрыць галоўнае меню

Іва́н Міха́йлавіч Труба́ (9 верасня 1878, Гомель27 жніўня 1950, Пльзень, цяпер Чэхія) — украінскі пісьменнік, перакладчык, грамадскі і палітычны дзеяч.

Іван Труба
Іван Михайлович Труба
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 9 верасня 1878(1878-09-09)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 27 жніўня 1950(1950-08-27) (71 год)
Месца смерці:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: празаік, перакладчык
Жанр: апавяданне, казка
Мова твораў: украінская мова

Змест

БіяграфіяПравіць

Іван Міхайлавіч Труба нарадзіўся 9 верасня 1878 года ў Гомелі. Скончыў з адзнакаю рэальную школу ў Ромнах, Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Быў адным з фундатараў і актывістаў Украінскай студэнцкай грамады.

У 1902 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным сту­дэнцкім гуртку арыштаваны і высланы ў Балаганск Іркуцкай губерні, пасля яшчэ раз быў высланы ў Архангельск.

З 1907 года пражываў у Кацярынаславе. Працаваў выкладчыкам фізікі і матэматыкі ў жаночай гімназіі П. Іофэ, камерцыйнага вучылішча А. Свіда, інжынерам у аддзеле цягі Кацярынінскай чыгункі.

У першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года на Кацярынаслаўшчыне актыві­заваўся ўкраінскі рух, прадстаўнікамі якога былі служачыя, інтэлігенцыя, працоўныя і сяляне. Іван Труба стаў ініцыятарам першых палітычных збораў у месце, які склікаліся служачымі чыгункі. Абраны ў склад Кацярынаслаўскай губерн­скай земскай управы, ад якой быў накіраваны дэлегатам на Усерасійскую раду працоўных і салдацкіх дэпутатаў у Петраградзе.

ТворчасцьПравіць

Сярод літаратурнай спадчыны — казкі для дзяцей «Як грыбы збіраліся ваяваць з жукамі», «Пан Коцкі», пераклады казак Ганса Крысціяна Андэрсана «Ялінка», «Праведны суддзя», «Царэўна на гарошыне», братоў Грым «Дзед з унукам», «Тры пралкі-цётачкі», Вільгельма Гаўфа, Бехштайна, апавяданні «Падаражжа на вёсцы», «Ходзіць сон каля вакон», «У прасвеце», «Багатая куцця», «Перад Ражством» і іншыя.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць