Іван Нічыпаравіч Залатарэнка
(Пасля перасылкі з Іван Нікіфаравіч Залатарэнка)
Іван Залатарэнка (? — 17 кастрычніка 1655, Стары Быхаў) — нежынскі казацкі палкоўнік, наказны гетман Запарожскага войска (1654—1655).
Іван Нічыпаравіч Залатарэнка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1655 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | |
Званне | Наказны гетман Войска Запарожскага (1654— 1655) |
Камандаваў | корсунскім (1652) і нежынскім (1652—1655 палкамі |
Бітвы/войны | Бітва пад Батогам, аблога Смаленска, 1654 і інш. |
У час вайны 1654—1667 гадоў Багдан Хмяльніцкі даручыў Залатарэнку кіраваць 20-тысячнай групоўкай казакаў у Беларусі. Дапамагаючы царскім ваяводам, Залатарэнка захапіў Гомель, Чачэрск, Новы Быхаў, Прапойск, Бабруйск, Глуск, Свіслач, Койданаў ды іншыя гарады. Жыхары панічна баяліся ягонага войска з-за жорсткага гвалту, які чынілі казакі. Залатарэнка загінуў у час аблогі Старога Быхава (восень 1655).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — ISBN 5-343-01637-5
СпасылкіПравіць
- (бел.) Сагановіч Генадзь, Невядомая вайна: 1654-1667. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2013.
- (бел.) Сагановіч Генадзь, (Дэмаграфічныя табліцы) Невядомая вайна: 1654-1667. БІБЛІЯТЭКА ГІСТАРЫЧНЫХ АРТЫКУЛАЎ «Жыве Беларусь» (26 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2012.
- (бел.) Сагановіч Генадзь, (#13 — Дэмаграфічныя табліцы) Невядомая вайна: 1654-1667, г. Менск, 1995 г.. «Беларуская Палічка». Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2015.
- (руск.) Деникин Артем, «Неизвестная война 1654—1667 гг.» (История Беларуси и Большой Литвы). Аналитическая газета «Секретные исследования». Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2012.
- (руск.) Лобин Алексей, Неизвестная война 1654-1667 гг.. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2012.