Іван Паўлавіч Зяцькоў

Іван Паўлавіч Зяцькоў (1926, Слаўгарад — 2009) — беларускі фізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1963), дацэнт (1963). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1982), выдатнік народнай адукацыі Беларусі (1978).

Іван Паўлавіч Зяцькоў
Дата нараджэння 26 жніўня 1926(1926-08-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 2009
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук[1]
Альма-матар

Біяграфія правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызан. У 1957 годзе скончыў БДУ. У 1957—1960 гг. аспірант, у 1960—1963 гг. асістэнт, старшы выкладчык кафедры фізічнай оптыкі, з 1963 г. дацэнт. У верасні 1963 г. — чэрвені 1979 г. дэкан фізічнага факультэта БДУ. У сакавіку 1979 г. — студзені 1985 г. — прарэктар БДУ па навуковай рабоце. У красавіку 1981 г. — верасні 1993 г. — загадчык кафедры фізічнай оптыкі БДУ, у 1993—1996 гг. дацэнт гэтай кафедры. З верасня 1996 г. на пенсіі.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя даследаванні ў галіне малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі, інфрачырвонай спектраскапіі і спектраскапіі камбінацыйнага рассейвання арганічных пераксідных злучэнняў. Апублікаваў у навуковай перыёдыцы больш за 200 артыкулаў, атрымаў 30 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Падрыхтаваў 13 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Зяцькоў І. П.//Беларуская энцыклапедыя: у 18 т.: т. 7: Застаўка — Кантата/Гал. рэд.: Г. П. Пашкоў.-Мн., 1998.-С. 135.
  • Зяцькоў І. П.//Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна.-Мн., 1999.-С. 510.

Спасылкі правіць