Іван Паўлавіч Лазоўскі

заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь

Іван Паўлавіч Лазоўскі (нар. 11 лістапада 1942, Ляўкі, Старадарожскі раён) — настаўнік фізікі, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання фізіцы. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (1999)[2].

Іван Паўлавіч Лазоўскі
Дата нараджэння 11 лістапада 1942(1942-11-11)[1] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці настаўнік
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў рабоча-сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымліваў ў Ляўкоўскай, Прускай, а потым у Шчыткавіцкай школах. Пасля заканчэння апошняй у 1962 годзе стаў працаваць у ёй лабарантам фізікі, акрамя гэтага вёў справаводства і быў бібліятэкарам[2].

З-за недахопу настаўнікаў здольнаму юнаку запрапанавалі вучыцца ў педінстытуце ў Мінску. Ён абраў факультэт фізікі. Вучоба расцягнулася з 1963 па 1970 год, бо Івану Лазоўскаму давялося адслужыць у арміі, а адтэрміноўкі тады не давалі[2].

Адразу пасля заканчэння інстытута І. Лазоўскага размеркавалі ў сярэднюю школу № 10 горада Слуцка, дзе ў той час працаваў дырэктарам Герой Сацыялістычнай Працы Сяргей Фёдаравіч Рубанаў[2].

На працягу 38 гадоў Іван Паўлавіч кіраваў тэхнічнымі гурткамі ў школе і на станцыі юных тэхнікаў. Працы яго вучняў дэманстраваліся штогод на гарадскіх і рэспубліканскіх выстаўках[2].

Настаўнік шмат увагі надаваў і надае адораным дзецям. Некалькі гадоў запар працаваў у летняй Рэспубліканскай школе настаўнікаў і навучэнцаў для адораных дзяцей у г. п. Лужасне Віцебскай вобласці. Падрыхтаваў мноства пераможцаў гарадскіх, раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па фізіцы і астраноміі[2].

У 1997 годзе Іван Паўлавіч быў абраны дэлегатам I з’езду настаўнікаў Рэспублікі Беларусь. У гэтым жа годзе ім у суаўтарстве з А. Ф. Савянком было выдадзена дапаможнік для абітурыентаў, настаўнікаў фізікі і навучэнцаў старэйшых класаў «Фізіка ў задачах», у 2001 годзе ў суаўтарстве з А. Ф. Савянком і С. І. Пугач — дапаможнік для агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій «Тэсты па фізіцы», а ў 2005 г. зноў з А. Ф. Савянком — «Рознаўзроўневыя заданні для самастойных і кантрольных работ» для 7, 8 і 9 класаў.

Сям’яПравіць

  • жонка Людміла Уладзіміраўна Лазоўская — шмат гадоў была дырэктарам Цэнтральнай бібліятэкі г. Слуцка

Узнагароды і званніПравіць

  • у 1974 годзе 10-я школа была ўдзельніцай ВДНГ СССР(руск.) бел., дзе ўзнагароджана дыпломамі I і II ступені. 32-гадовы Іван Лазоўскі за дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай адукацыі быў узнагароджаны бронзавым медалём Галоўнага камітэта ВДНГ СССР[2].
  • у 1975 і 1980 гадах пры Міністэрствам адукацыі і ЦК прафсаюзаў І. П. Лазоўскі быў узнагароджаны знакам «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва». У 1987 году яму прысвоена званне «Старшы настаўнік», а ў 1990 годзе — «Настаўнік-метадыст»[2].
  • у 1991 годзе Міністэрствам народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь І. П. Лазоўскі ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік народнай асветы», а ў 1994 годзе камісіяй народнай адукацыі Слуцкага гарвыканкама атэставаны як настаўнік вышэйшай катэгорыі. У гэтым жа 1994 годзе атрымаў званне «Сорасаўскі настаўнік[ru]»[2].
  • у 1999 годзе Івану Паўлавічу Лазоўскаму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь». У гэтым жа годзе ён атрымаў падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Лазоўскі Іван Паўлавіч // Памяць : Слуцкі раён. Слуцк : у 2 кн. — Мінск, 2001. — С. 433.

СпасылкіПравіць