Іван Раманавіч Перагуд

(Пасля перасылкі з Іван Перагуд)

Іван Раманавіч Перагуд (1911, в. Дубнякі Рэчыцкага павета Мінскай губерні — 2009) — беларускі паэт.

Іван Раманавіч Перагуд
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 2009
Бацька Раман Пятровіч
Маці Анастасія Самуйлаўна
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся у 1911 годзе ў вёсцы Дубняках Гомельскай вобласці ў сям’і Рамана Пятровіча і Анастасіі Самуйлаўны Перагуд, Іван — найстарэйшы сярод пяці дзяцей — Лізаветы, Міхаіла, Анастасіі, Мікалая. Паэтавага бацьку арыштавалі за тое, што нехта заявіў, што ён чытае Біблію.

Сам Іван вельмі любіў у юнацтве матэматыку. Давялося папрацаваць яму і ў рыбгасе, і на бетонным заводзе да вайны, вучыўся ў тапаграфічнай школе, вельмі любіў у Мінску хадзіць у кіно, тэатры, паступіў на курсы камсамольскіх журналістаў пры рэдакцыі газеты «Чырвонай змены». Прайшоў Вялікую Айчынную вайну.

У апошнія гады жыцця меў праблемы са зрокам. Памёр у 2009 годзе.

Творчасць правіць

Іван Раманавіч, колішні муляр былога камбіната будматэрыялаў, меў паэтычны дар. З’яўляецца аўтарам некалькіх паэтычных зборнікаў. Вершы Івана Раманавіча лёгка кладуцца на музыку. Гэтыя песні спявае Клімавіцкі народны хор. Некаторыя з іх уключаныя ў рэпертуар рэспубліканскага хору і змешчаныя ў зборніку «Найбольш папулярныя мелодыі народа Беларусі».

Неаднаразова творы паэта друкаваліся на старонках рэспубліканскіх, абласных перыядычных выданняў. Асабліва часта вершы Івана Перагуда можна было спаткаць у «Роднай ніве».

Творы правіць

  • Хараство: [ Вершы]. — Магілёў, 1996. — 34 с.
  • За усіх, хто шчыруе: [ Верш ] // Родная ніва. — 2000. — 2 жніўня.- С.3.
  • Зберажыце зямлю: [ Верш ] // Родная ніва. -1999. -22 верасня. -С. 4.
  • Космас:[ Верш ] // Родная ніва. — 1998. — 11 красавіка. — С.2.
  • Мая святыня; Крынічанька; Рэха; Спрут; Мая малітва; Край сяла: [ Вершы] // Родная ніва. — 2001. — 17 кастрычніка. — С.3.
  • Наша роднае жніво; Не гаруйце:[ Вершы] // Родная ніва. — 1999. — 22 верасня. — С. 4.
  • Самотны верш // Родная ніва. — 2000. — 23 жніўня. — С. 3.
  • Успомні: [ Верш ] // Родная ніва. — 2000. — 7 сакавіка. -С.4.
  • Эх, дзяўчына, эх маліна: [ Верш ] // Родная ніва. — 2000. -15 сакавіка. — С. 3.

Спасылкі правіць