Іван Платонавіч Мартынаў
Іван Платонавіч Мартынаў (н. 12 жніўня 1938, вёска Антонаўка, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1989, Аналітычныя ўласцівасці раўнанняў і сістэм трэцяга парадку), прафесар (1989).
Іван Платонавіч Мартынаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 жніўня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гродзенскі педагагічны інстытут (1961). Працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Распрацаваў новыя метады даследавання аналітычных уласцівасцяў развязкаў дыферэнцыяльных сістэм вышэйшых парадкаў.
Навуковыя
правіць- Об уравнениях третьего порядка без подвижных критических особенностей // ДУ. 1985. Т. 21, № 6;
- Уравнение Риккати и специальные системы третьего порядка без подвижных критических точек // ДУ. 1997. Т. 33, № 5 (разам з М.Лукашэвічам);
- Сістэмы дыферэнцыяльных раўнанняў у камплексным абсягу. Гродна, 1999 (разам з Н.Бярозкінай, В.Пранько і А.Яблонскім).
Узнагароды
правіць- Медаль Францыска Скарыны (2024)
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 139. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).