Іван Пятровіч Дзьячкоў
Іван Пятровіч Дзьячкоў (1789 — пасля 1836) — рускі беларускі архітэктар, які працаваў у горадзе Гомелі[1]. Прадстаўнік класіцызму.
Іван Пятровіч Дзьячкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1789 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | пасля 1836 |
Грамадзянства | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Гомель |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Найважнейшыя пабудовы | Паляўнічы домік, Будынак ланкастарскай школы |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Іван Пятровіч Дзячкоў нарадзіўся ў Маскве ў сям’і надворнага саветніка. Вучыўся ў архітэктурнай школе Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва[2].
Да 1813 працаваў у Маскве. 3 1814 жыў і працаваў у Гомелі[3].
У 1814—1826 гадах служыў у маёнтку графа М. П. Румянцава (у 1814, 1815, 1818 выязджаў-у Маскву для азнаямлення з работамі маскоўскіх архітэктараў і набыцця праектаў)[3] памочнікам архітэктара Дж. Кларка[2].
ТворчасцьПравіць
Браў удзел у праектаванні і стварэнні шматлікіх многіх збудаванняў Гомеля[2]. Паводле яго праектаў у Гомелі пабудаваны: дваранскае вучылішча (1818), «паляўнічы домік» (1818—1820), ткацкая і бялільная фабрыкі (1818—1820); кіраваў будаўніцтвам ланкастэрскай школы (1818) і «Рускага тракціра» (1822, абодвух арх. Дж. Кларк)[3].
Зноскі
- ↑ Архитектор Иван Петрович Дьячков (1789 — после 1836) (руск.)
- ↑ а б в Морозов, В. Ф. Гомель классический: Эпоха. Меценаты. Архитектура / В. Ф. Морозов. — Минск : Четыре четверти, 1997. — 335 с.
- ↑ а б в Дзьячкоў Іван Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Пятровіч Дзьячкоў
- Дзьячкоў Іван Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.