Іван Пятровіч Доўбня
Іван Пятровіч До́ўбня[2] (31 студзеня 1853, Пінск — 2 лютага 1912[2])[3] — матэматык і публіцыст. Доктар фізіка-матэматычных навук (1896), прафесар (1897).
Іван Пятровіч Доўбня | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 студзеня (12 лютага) 1853 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 (15) лютага 1912 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Georg August Thieme[d][1] |
Вядомыя вучні | Мікалай Мітрафанавіч Крылоў |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Пінску. Скончыў гімназію і ў 1870 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскі горны інстытут, які скончыў у 1875 годзе і паступіў на педагагічныя курсы пры 2-й Санкт-Пецярбургскай ваеннай гімназіі. У 1877—1880 гадах выкладаў матэматыку ў ваеннай гімназіі ў Арэнбургу, у 1880—1897 гадах — у кадэцкім корпусе ў Ніжнім Ноўгарадзе. З 1897 года І. П. Доўбня ў Санкт-Пецярбургскім горным інстытуце: з 1897 года прафесар, з 1910 года — рэктар.
Памёр І. П. Доўбня ў пачатку лютага 1912 года ў Санкт-Пецярбургу[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьВучонаму належаць працы па алгебры, тэорыі абелевых інтэгралаў, эліптычных функцый, методыцы выкладання матэматыкі ў навучальных установах. Выказаў ідэю вызначаць трыганаметрычныя функцыі сінус і косінус як дэкартавы прастакутныя каардынаты кропкі адзінкавай акружнасці.
Апублікаваў каля 100 навуковых, навукова-метадычных прац і вучэбных дапаможнікаў[3].
Узнагароды
правіцьІ. П. Доўбня быў узнагароджаны шасцю ордэнамі: чатыры ордэна атрымаў у перыяд з 1880 па 1891 гады, калі выкладаў матэматыку ў ваенных навучальных установах, два — у перыяд службы ў горным інстытуце[3].
Зноскі
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- ↑ а б в г Долбня Іван Пятровіч Архівавана 8 снежня 2018. // Пінская гарадская цэнтральная бібліятэка
Літаратура
правіць- Доўбня Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 187. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- Долбня Иван Петрович — Белорусские имена в мировой науке и технике (руск.) // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі
- Старонкі гісторыі матэматыкі на Беларусі Архівавана 20 студзеня 2019.
- Долбня Іван Пятровіч Архівавана 8 снежня 2018. // Пінская гарадская цэнтральная бібліятэка
- Доўбня Іван Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»