Іван Пятровіч Дэйніс

Іван Пятровіч Дэйніс (1900, г. Невель, Віцебская губерня, цяпер Пскоўская вобласць, Расія — 1985) — беларускі педагог і краязнавец.

Іван Пятровіч Дэйніс
Дэйніс І. П. з жонкай Любоўю Георгіеўнай. 1930-я гг.
Дэйніс І. П. з жонкай Любоўю Георгіеўнай. 1930-я гг.
Дата нараджэння 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 1985
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, краязнавец
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Прафкамітэт працаўнікоў асветы педфакультэта БДУ. У верхнім радзе 4-ты злева — І. П. Дэйніс. 1928

Нарадзіўся ў Невелі Віцебскай губерні. У 1905 годзе сям’я пераехала ў Полацк. У 19101917 гадах вучыўся ў Віцебскай мужчынскай гімназіі. Пасля заканчэння педкурсаў працаваў настаўнікам у Полацку. У 1925 годзе — сакратар Полацкага краязнаўчага таварыства.

Скончыў у 1929 годзе педагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 19301941 гадах выкладаў у Полацкім лясным тэхнікуме. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі, дырэктар Белаярскага дзіцячага дома на Урале. У 1944—1960 гадах выкладаў у Полацкім лястэхнікуме. У 1960 годзе выйшаў на пенсію.

Вёў актыўную краязнаўчую работу. Шматразова абіраўся дэпутатам Полацкага гарсавета дэпутатаў працоўных.

Аўтар успамінаў.

Памёр у 1985 годзе. Пахаваны на Ксавер’еўскіх могілках у Полацку.

Узнагароды правіць

 
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР. 1978

Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1967). Узнагароджаны медалямі, граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Спасылкі правіць