Іван Пятровіч Катлярэўскі

Іван Пятровіч Катлярэўскі (укр.: Іван Петрович Котляревський; 29 жніўня (9 верасня) 1769, Палтава — 29 кастрычніка (10 лістапада) 1838, Палтава) — вялікі ўкраінскі пісьменнік, паэт і драматург, заснавальнік сучаснай украінскай літаратуры, грамадскі дзеяч. Падтрымліваў сувязі з дзекабрыстамі. Яго паэма «Энеіда» (1798) стала першым ва ўкраінскай літаратуры творам, напісаным народнай мовай.

Іван Катлярэўскі
укр.: Іван Петрович Котляревський
Портрет
Портрет
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Іван Петрович Котляревський
Дата нараджэння 29 жніўня (9 верасня) 1769[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка (10 лістапада) 1838[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Гетманшчына
Расійская імперыя
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, драматург, перакладчык
Жанр narrative poetry[d] і п’еса
Мова твораў украінская мова
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Нарадзіўся 9 верасня 1769 года у Палтаве ў сям’і канцылярыста гарадскога магістрата. У 1789 Катлярэўскі ўнесены ў спіс дваран. Іван вучыўся ў Екацярынаслаўскай духоўнай семінарыі Палтавы, служыў у Наварасійскай канцылярыі, настаўнічаў у памешчыцкіх сем’ях Залатоношскага павета; вывучаў фальклор і звычаі народа.

На працягу 1796—1808 гадах знаходзіўся на ваеннай службе, у 1806—1812 гадах удзельнічаў у руска-турэцкай вайне. Катлярэўскі таксама пэўны час служыў у Лідзе[3], дзе ў гонар яго была названая вуліца. У 1808 годзе выйшаў у адстаўку з ордэнам Святой Ганны 4-й ступені. У Пецярбургу намаганнямі калежскага асесара М. Парпуры ў 1798 г. выходзіць у першых трох частках «Енеида на Маларасійскай языкъ перелициованная І. Котляревскимъ»[4].

 
Першае выданне «Энеіды»[5], 1798

У 1812 годзе, падчас паходу Напалеона I Банапарта на Расію Катлярэўскі з дазволу Маларасійскага генерал-губернатара Якава Лабанава-Растоўскага сфармаваў ў мястэчку Гарошыны Харольскага павета 5-ы ўкраінскі казацкі полк, за што атрымаў ваенны чын маёра.

Памёр і пахаваны ў Палтаве.

На беларускую мову «Энеіда» Катлярэўскага была перакладзена А. Куляшовым.

Зноскі

  1. а б в г Котляревский, Иван Петрович // Русский биографический словарьСПб.: 1903. — Т. 9. — С. 331–337.
  2. а б Котляревский Иван Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Ігар Кізім: «Патэнцыял беларускай і ўкраінскай культуры бязмежны» // Звязда. — 03.10.2019.
  4. Творчасць нацыянальнага пісьменніка -выява сентыментальнай правінцыйнасці ці заканамернасць агульнаеўрапейскага літаратурнага працэсу?(недаступная спасылка)
  5. Малороссійская Енеида въ трехъ частяхъ. Съ пріобщеніемъ значенія Малороссійскихъ словъ какъ содержащихся въ оной, такъ и весьма многихъ другихъ. Въ Санктпетербургѣ, 1798 года (Наступна сторінка:) Енеида на малороссійскій языкъ перелицїованная И. Котляревскимъ. Часть I. Съ дозволенія Санктпетербургской Цензуры. Иждивеніемъ М. Парпуры. Въ Санктпетербургѣ, 1798 года. (Наступная старонка:) Любителям малороссійскаго слова Усерднѣйше посвящается.