Іван Пятровіч Тур

Іва́н Пятро́віч Тур (10 ліпеня 1905, Купянск, Харкаўская губерня — 24 кастрычніка 1965, Масква) — савецкі партыйны дзеяч.

Іван Пятровіч Тур
Нараджэнне 10 ліпеня 1905(1905-07-10)
Смерць 24 кастрычніка 1965(1965-10-24) (60 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія

правіць

Член УКП(б) з 1926 года. Скончыў Ваенную акадэмію матарызацыі і механізацыі РСЧА. З 1937 года на партыйнай рабоце.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР — у Баранавічах, з верасня 1939 да 1940 — першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі.

У 1940 годзе — сакратар ЦК КП(б) Беларусі. У 19411942 гадах — сакратар Свярдлоўскага абласнога камітэта УКП(б). У 19421944 гадах — намеснік народнага камісара танкавай прамысловасці СССР па кадрах.

Пасля вызвалення Баранавічаў — з 8 ліпеня 1944 да 1946 — першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі. Падпісваў спісы на высылку польскіх асаднікаў і іх родных.

З ліпеня 1946 да снежня 1947 года — першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі.

З 1947 да 1949 — сакратар ЦК КП(Б) Беларусі па прамысловасці.

Пасля да кастрычніка 1957 года — першы сакратар Велікалуцкага абласнога камітэта КПСС. З 25 лютага 1956 да 17 кастрычніка 1961 — кандыдат у члены ЦК КПСС. З кастрычніка 1957 да смерці 24 кастрычніка 1965 — намеснік дырэктара Навуковага Цэнтра біялагічных даследаванняў Акадэміі навук СССР.

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (6 участак, 24 шэраг).

Літаратура

правіць
  • Тур Иван Петрович // Горячев Ю. В. Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б) 1917—1991: Историко-биографический справочник. — М., 2005.
  • Советская историческая энциклопедия, тт. 1 — 16, — М., 1961—1976.