Іван Пятровіч Фурман
Іван Пятровіч Фурман (1890, Магілёў — 19 студзеня 1934, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец і краязнавец.
Іван Пятровіч Фурман | |
---|---|
![]() Зіновій Гарбавец. Партрэт І. Фурмана 1927 | |
Дата нараджэння | 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1934 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства і этнаграфія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча; затым Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Памёр у Віцебску пасля цяжкай хваробы.
Член Камісіі па ахове помнікаў гісторыі і культуры Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства. З 1931 года супрацоўнік Віцебскага краязнаўчага музея.
Займаўся даследваннямі беларускага народнага мастацтва[1], творчасці віцебскіх мастакоў — гравёраў[2][3][4]. Каб абараніць таленавітых мастакоў ад палітычнай дыскрэдытаціі з боку «змагароў» за «пралетарскае рэвалюцыйнае» мастацтва, якія набывалі моц ў сярэдзіне 20 — х — пачатку 30 — х гадоў, Іван Фурман падкрэсліваў ў іх творах краязнаўчыя і этнаграфічныя матывы. Ён піша:
ксілаграфіі Мініна, Юдовіна, Гарбаўца маюць вялікае значэнне ў жыцці мастацтва нашага краю. Да гэтых гравюр будуць звяртацца не толькі знаўцы мастацтва, але і ўсякі, хто вывучае мясцовы край, і асабліва той, хто вывучае архітэктуру і быт краю, бо ў гравюрах памянёных мастакоў даволі поўна адлюстраваны знешні від горада Віцебска і яго ўнутранае жыццё[5].
Зноскі
- ↑ І. П. Фурман. Крашаніна: матэрыялы да гісторыі яе ў Віцебшчыне. — Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства. — Віцебск, 1925. — 63 с. — 1 500 экз.
- ↑ І. П. Фурман. Віцебскія мастакі-гравёры. — Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства. — Віцебск, 1928. — 28 с. — 60 экз.
- ↑ І. П. Фурман. Віцебск у гравюрах Саламона Юдовіна. — Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства. — Віцебск, 1926. — 46 с. — 400 экз.
- ↑ И. П. Фурман. З. И. Горбовец. Гравюры на дереве. — 1927.
- ↑ Віцебшчына: Зборнік артыкулаў. — Віцебск, 1928. — Т. 2.
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 703 с.