Іван Раманавіч Карасёў

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Іван Раманавіч Карасёў[1] (2 мая 1922, вёска Вілейка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 7 лістапада 1955) — Герой Савецкага Саюза.

Іван Раманавіч Карасёў
Дата нараджэння 2 мая 1922(1922-05-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1955(1955-11-07) (33 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сем класаў школы. Да прызыву ў Чырвоную Армію працаваў у калгace.

З ліпеня 1941 г. ваяваў на Паўночным, Заходнім, Стэпавым, 1-м Украінскім і 2-м Украінскім франтах. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі. Камандзір аддзялення сувязі малодшы сяржант І. Р. Карасёў вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на поўдзень ад Kіeвa 2 кастрычніка 1943 г. Сярод першых пераправіўся на правы бераг, пад варожым агнём наладзіў сувязь дэсанта з камандным пунктам палка, у час баёў за 2 сутак выправіў 27 пашкоджанняў тэлефоннага кабелю. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 г. сяржанту І. Р. Карасёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1946 г. скончыў Мурманскае ваеннае вучылішча. Да 1955 г. служыў у Савецкай Арміі.

7 лістапада 1955 г. І. Р. Карасёў памёр. Пахаваны на радзіме ў вёсцы Вілейка.

Памяць

правіць
  • Імем І. Р. Карасёва названы вуліцы ў Магілёве і Чавусах.
  • У 1965 годзе на магіле Героя ў вёсцы Вілейка пастаўлена стэла[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
  2. Герои Советского Союза, уроженцы Чаусского района(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць