Іван Рыгоравіч Рабкавец
Іван Рыгоравіч Рабкавец (нар. 6 ліпеня 1975, Лунінец Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Іван Рыгоравіч Рабкавец | |
---|---|
Нараджэнне |
6 ліпеня 1975 (49 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (эканаміст-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).
Працаваў майстрам, старшынёй прафсаюзнага камітэта, начальнікам аўтарамонтных майстэрняў, галоўным інжынерам, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Пінскі аўтобусны парк».
З’яўляўся дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].
У жніўні 2018 года быў прызначаны намеснікам міністра транспарту і камунікацый Беларусі, а ў лістападзе таго жа года стаў старшынёй Пінскага гарвыканкама. Пры гэтым захоўваў паўнамоцтвы дэпутата Палаты прадстаўнікоў да заканчэння тэрміну (лістапад 2019 года).
Узнагароды
правіць- Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені (31 кастрычніка 2020)[2].
Зноскі
- ↑ Рэбкавец Іван Рыгоравіч
- ↑ Свидетельство № 5-02/092 от 31 октября 2020 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2022. Праверана 9 лютага 2021.