Іван Багданавіч Сапега

(1480—1546) ваявода віцебскі і падляшскі
(Пасля перасылкі з Іван Сапега, сын Багдана)

Іван Сапега (1486 — паміж 4 красавіка і 19 лістапада 1546) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Пісар гаспадарскі (1507—1516) і маршалак гаспадарскі (1515—1541); ваявода віцебскі (1520—1529) і ваявода падляшскі (1529—1541); староста драгічынскі (1529—1541, 1545—1546).

Іван Сапега
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Ваявода падляшскі
1529 — 1541
Папярэднік Януш Касцевіч
Пераемнік Мікалай Пац
Нараджэнне каля 1480
Смерць 1546[1][2]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Багдан Сямёнавіч Сапега[1]
Маці Фядора Бабіч-Друцкая-Сакалінская[d][1]
Жонка каля Ганна Андрэеўна Сангушка[d][1]
Дзеці Павел, Іван, Лукаш, Міхаіл, Соф’я
Дзейнасць дыпламат

Біяграфія правіць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Багдана.

Браў удзел у пасольствах у Маскву (1508, 1531—1532, 1536) і Асманскую імперыю (1534).

Браў удзел у кампаніі 1514 года пад камандаваннем вялікага гетмана кн. Канстанціна Астрожскага. Камандаваў часткай войска ў баі на Бярэзіне (27.8.1514) і ў бітве пад Оршай (1514).

На Попіс 1528 года ставіў 27 коней.[3]

У 1541 годзе пазбаўлены ўрадаў, пазней вярнуў Дарагічынскае староства.

У шлюбе з Ганнай з Сангушкаў меў сыноў Лукаша, Паўла, Міхаіла і Івана, дачку Соф’ю.

Зноскі

  1. а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 48. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 42.
  3. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года / А. Груша [і інш.]. — Мн.: Беларуская навука, 2003. — С. 56.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Sapiehowie (польск.)(недаступная спасылка). mariusz.eu.pn. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013. Праверана 13 кастрычніка 2014.