Іван Станіслававіч Маркевіч
Іван Станіслававіч Маркевіч (нар. 24 ліпеня 1966, в. Мякішы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — работнік раённага і абласнога кіравання ў Беларусі.
Іван Станіслававіч Маркевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 ліпеня 1966 (58 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 24 ліпеня 1966 года ў в. Мякішы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Аграномія», Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне»[1].
Працаваў старшым аграномам калгаса «Беларусь» Гродзенскага раёна, галоўным аграномам калгаса «Кароткіна» Шумілінскага раёна, дырэктарам саўгаса «Ульскі» Шумілінскага раёна, старшынёй калгаса імя Суворава Валожынскага раёна, першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Валожынскага райвыканкама, кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама[1].
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
18 верасня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[2].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Маладзечанскай сельскай акругі № 73. Старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў[1].
Сям'я
правіцьЖанаты, мае дачку і сына[1].
Узнагароды
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в г Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ↑ Иван Маркевич — новый заместитель председателя Миноблисполкома Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Маркевіч Іван Станіслававіч
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» Архівавана 15 студзеня 2021.