Іван Станіслававіч Цішкевіч

Іван Станіслававіч Цішкевіч (1 студзеня 1919, г. Хойнікі, Гомельская вобласць — 7 красавіка 2001) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1970), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Іван Станіслававіч Цішкевіч
Дата нараджэння 1 студзеня 1919(1919-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 2001(2001-04-07) (82 гады)
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (1970)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1948; аспірантура, 1951).

Працаваў у Мінскім юрыдычным інстытуце (1949—1954, старшы выкладчык кафедры крымінальнага права), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1954, юрыдычны факультэт, прафесар кафедры крымінальнага права, у 1963—1988 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: крымінальнае права; праблемы крымінальна-прававой аховы асабістай уласнасці грамадзян і сацыялістычнай уласнасці.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны юрыст Беларускай ССР» (1971) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Оборона от общественно опасного посягательства и меры по задержанию преступника : автореферат диссертации … доктора юридических наук : 12.715 / И. С. Тишкевич. — Минск, 1969.
  • Понятие приготовления и покушения в советском уголовном праве : автореферат диссертации … кандидата юридических наук / И. С. Тишкевич. — Минск, 1953.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Цішкевіч Іван Станіслававіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 121—122. — 656 с.: іл., карты.
  • Цішкевіч Іван Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 131. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Цішкевіч Іван Станіслававіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мінск, 2015. — С. 238—239.
  • Тишкевич Иван Станиславович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 626.
  • Тишкевич Иван Станиславович // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2013. — Т. 4. — С. 30—31.
  • Тишкевич Иван Станиславович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 392.