Іван Сцяпанавіч Гулько

Іван Сцяпанавіч Гулько (нар. 25 снежня 1924, в. Войская, Брэсцкі павет, Польская Рэспубліка) — беларускі вучоны ў галіне медыцынскай рэабілітацыі, выдатнік аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1971).

Іван Сцяпанавіч Гулько
Дата нараджэння 25 снежня 1924(1924-12-25)[1] (99 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, урач, physiatrist, герантолаг, загадчык кафедры
Навуковая сфера рэабілітацыйная медыцына[d] і геранталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1970)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння сямігадовай школы паступіў у Брэсцкае дарожна-механічнае вучылішча, але вучоба была перарвана з-за Вялікай Айчыннай вайны.

У 1944 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію, дзе служыў шафёрам. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1953 годзе. Працаваў у Брэсцкай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі. З 1954 года па 1957 год загадваў Олтушскім урачэбным участкам Маларыцкага раёна.

Вучыўся ў аспірантуры кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута, якую скончыў у 1960 годзе. У 1960—1966 гадах з’яўляўся асістэнтам кафедры. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Утрыманне цынка, медзі, марганца, кадмія, кобальта і нікеля ў хворых ракам». У 1961 годзе было прысвоена вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. З 1966 года па 1969 гады — дацэнт 1-й кафедры шпітальнай тэрапіі, адначасова з’яўляўся намеснікам дэкана лячэбнага факультэта. Потым да 1970 года — дацэнт кафедры ўрачэбнага кантролю і лячэбнай фізкультуры.

У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і атрымаў вучоную ступень доктара медыцынскіх навук. У сакавіку наступнага года прысвоена вучонае званне прафесара. З 1970 года па 1988 гады — загадчык кафедры ўрачэбнага кантролю і лячэбнай фізкультуры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова (1972—1988) працаваў галоўным спецыялістам Міністэрства аховы здароўя БССР па лячэбнай фізкультуры і ўрачэбнаму кантролю.

З 1988 па 1994 год — прафесар кафедры фізіятэрапіі, лячэбнай фізкультуры і ўрачэбнага кантролю Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова (1992—1994) — галоўны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Беларусі па медыцынскай рэабілітацыі. У лютым 1993 года яму была прысвоена кваліфікацыя «ўрач-рэабілітолаг вышэйшай катэгорыі». З ліпеня 1994 па верасень 1995 года з’яўляўся вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторыі па медыка-сацыяльных праблемах пажылых. З верасня 1995 года і да выхада на пенсію (2004) Іван Сцяпанавіч працаваў вядучым спецыялістам лабараторыі медыка-сацыяльнай рэабілітацыі пажылых у НДІ медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі.

Каля дваццаці гадоў (1970—1990) Іван Сцяпанавіч быў старшынёй Рэспубліканскага навукова-медыцынскага таварыства ўрачоў урачэбнага кантролю і лячэбнай фізкультуры. Ён стварыў грамадскі ўніверсітэт «Здароўе пажылых», які працягваў курыраваць і пасля выхаду на пенсію.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаваў утрыманне мікраэлементаў у арганізме пры захворваннях. У далейшым працаваў над праблемай каранарнага атэраслерозу — «Некаторыя пытанні патагенэза атэрасклерозу» (1966), абараніў доктарскую дысертацыю «Біяхімічная і электрафізіялагічная характарыстыкі праяў каранарнага атэрасклерозу» (1969). У наступныя гады працаваў над стварэннем комплексных методык немедыкаментознага аздараўлення. Асаблівую ўвагу ўдзяляў аздараўленню хворых бранхіяльнай астмай і астматычным бранхітам. Прапанаваў шэраг устройстваў для фарміравання рытму дыхання.

Апублікаваў больш за 160 навуковых работ. Ён з’яўляецца навуковым рэдактарам шэрага манаграфій, беларускай энцыклапедыі «Здоровье» (1991), мае 8 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалямі, адзначаны знакам «Выдатнік аховы здароўя» (1981), быў адзначаны бронзавым медалём ВДНГ СССР.

Зноскі

Літаратура правіць