Іван Сямёнавіч Баба
(XV ст.) князь друцкі
Іван Сямёнавіч Баба Друцкі (каля 1385 — пасля 1436) — князь.
Іван Сямёнавіч Баба | |
---|---|
Нараджэнне | не пазней за 1423 |
Смерць | не раней за 1436 |
Род | Друцкія[1] |
Бацька | Сямён Дзмітрыевіч[2][3] |
Жонка | Аўдоцця Андрэеўна[d][4] |
Дзеці | Васіль Іванавіч Бабіч[d][5], Фёдар Іванавіч Бабіч[5], Канстанцін Іванавіч Бабіч[d][5], Сямён Іванавіч Бабіч[d][5] і Іван Іванавіч Бабіч[d][5] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з княжацкага роду Друцкіх. Сын Сямёна Дзмітрыевіча.
Магчыма, быў полацкім намеснікам (1409). Актыўны прыхільнік Свідрыгайлы ў час яго барацьбы супраць Жыгімонта Кейстутавіча, у 1431 годзе ўваходзіў у склад яго рады (пад адным з дзяржаўных актаў захавалася выява яго пячаткі — прататып больш позняга герба «Друцк»). Пасля перамогі Жыгімонта Кейстутавіча ў 1436 годзе выехаў у Пскоў, потым у Маскву разам з малодшымі сынамі Іванам, Васілём і Сямёнам Бабічамі, якія засталіся на маскоўскай службе. Старэйшыя сыны Канстанцін (каля 1410 — каля 1442) і Фёдар (каля 1410 — пасля 1446) засталіся ў ВКЛ.
Зноскі
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 59–60.
- ↑ Баба-Друцкой, Иван Семенович // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 383.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 57.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 8, 60.
- ↑ а б в г д Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 60.
Літаратура
правіць- Вячаслаў Насевіч. Друцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 600. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.