Іван Сямёнавіч Былінскі
Іва́н Сямё́навіч Былі́нскі (Кабылінскі[1]) (28 студзеня 1903, в. Якубоўка, Гомельскі павет, Магілёўская губерня — 10 мая 1976) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР[2], старшыня Саўнаркама БССР (1940—1944), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання (1946—1950)[3], першы сакратар Палескага абласнога камітэта партыі (1944—1946)[4].
Іван Сямёнавіч Былінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кузьма Венедыктавіч Кісялёў | ||||||
Пераемнік | Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Лявіцкі | ||||||
Пераемнік | Іван Карасёў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сямён Калеснікаў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 студзеня 1903 |
||||||
Смерць |
10 мая 1976 (73 гады) |
||||||
Партыя | УКП(б) (з 1926) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся 28 студзеня 1903 года ў в. Якубоўка Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — у межах Гомеля).
З 1920 года — рабочы Гомельскага паравозавагонарэмонтнага завода.
З 1926 года на камсамольскай, гаспадарчай і партыйнай працы. У 1936 годзе скончыў Гомельскі лесатэхнічны інстытут[2].
З чэрвеня 1940 да пачатку 1944 года — старшыня СНК БССР.
У 1944—1946 гадах — першы сакратар Палескага абкама КП(б)Б[2].
У 1948—1960 гадах — намеснік міністра, міністр лясной гаспадаркі БССР, намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, начальнік Галоўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі пры СМ БССР[2].
Член ЦК КП(б)Б у 1940—1949, Бюро ЦК КП(б)Б у 1940—1947, кандыдат у члены ЦК КПБ ў 1952—1960. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1940—1950 і Вярхоўнага Савета БССР у 1940—1947, 1951—1955[2].
Памёр 10 мая 1976 года ў Мінску.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Сусветны гістарычны праект. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2006. Праверана 18 лістапада 2012.
- ↑ а б в г д Былинский Иван Семёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.
- ↑ Депутаты Верховного Совета СССР II-га созыва 1946 - 1950 (руск.). Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991. Праверана 23 мая 2009.
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Сусветны гістарычны праект. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2006. Праверана 18 лістапада 2012.
Спасылкі Правіць
- Яўген Уладзіміравіч Кабылінскі. Генеалогия Кобылинских (руск.). Радавод. Ігар Гаршын. Праверана 23 мая 2009.