Іван Сямёнавіч Бірукоў
Іван Сямёнавіч Бірукоў (нар. 6 кастрычніка 1918, в. Масалоўка, Тамбоўская вобласць — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Іван Сямёнавіч Бірукоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1944 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | старшы лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
23 чэрвеня 1944 года пад час прарыву абароны непрыяцеля каля вёскі Сіроціна (цяпер Шумілінскага раёна) гвардыі старшы лейтэнант Бірукоў арганізаваў кіраванне падраздзяленнямі і іх забеспячэнне ў баі.
24 чэрвеня 1944 года ён з групай байцоў батальёна фарсіраваў пад шквальным агнём праціўніка Заходнюю Дзвіну каля вёскі Дварышча Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці і захапіў плацдарм, адбіўшы дзесяць контратак варожай пяхоты і танкаў. Памёр у баю.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча[2].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.