Іван Сяргеевіч Краўчанка

Іван Сяргеевіч Краўчанка (12 верасня 1902, в. Дзмітраўка, Варонежская вобласць, Расія — 12 чэрвеня 1979) — беларускі гісторык. Акадэмік АН БССР (1969; чл.-кар. з 1959), доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1959). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Іван Сяргеевіч Краўчанка
Дата нараджэння 12 (25) верасня 1902 ці 12 верасня 1902(1902-09-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1979(1979-06-12) (76 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1959)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі БССР

БіяграфіяПравіць

Скончыў Паўночна-Каўказскі Камуністычны ўніверсітэт (1930), Інстытут чырвонай прафесуры (1933), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) (1948).

У 1920—1937 і 1941—1946 гадах на партыйнай працы. У 1938—1940 гадах выкладчык, намеснік дэкана, дэкан Мінскага педагагічнага інстытута. У 1940—1941 гадах дырэктар Беластоцкага педінстытута. У 1948—1954 гадах намеснік дырэктара, у 1953—1954 гадах в.а. дырэктара, у 1955—1964 гадах дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР, у 1965—1974 гадах загадчык сектара, у 1974—1979 гадах старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута гісторыі АН БССР[1].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны» (1944, 1949), медалямі.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Навуковыя працы прысвечаны гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Даследаваў ролю Кампартыі Беларусі па кіраўніцтву барацьбой у тыле ворага. Унёс значны ўклад у напісанне «Гісторыі Беларускай ССР» у 2 тамах (1954—1958, 2-е выд. 1961), «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (1972—1975), 10-га тома «Гісторыі СССР» у 12 тамах (1966—1980). Адзін з суаўтараў «Гісторыі Мінска» (1957).

Аўтар каля 100 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.

БібліяграфіяПравіць

  • Падпольны бальшавiцкi друк у Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Мiнск, 1950.
  • Работа Кампартыi Беларусi ў тылу ворага (1941—1944 гг.). Мiнск, 1959.
  • Партизанская война белорусского народа против фашистских оккупантов в Великую Отечественную войну, 1941—1944 // Германский империализм и вторая мировая война. М., 1963.

Зноскі

СпасылкіПравіць