Іван Сідаравіч Іжакевіч

Іван Сідаравіч Іжакевіч (18 студзеня 1864, сяло Вішнапаль, Кіеўская губерня — 19 студзеня 1962, Кіеў) — украінскі мастак, графік, пісьменнік.

Іван Сідаравіч Іжакевіч
укр.: Іва́н Си́дорович Їжаке́вич
Дата нараджэння 6 (18) студзеня 1864[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1962(1962-01-19) (98 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Падданства Расійская імперыя
Грамадзянства СССР
Дзеці Q12075500?
Род дзейнасці мастак
Жанр жывапіс, графіка
Уплыў на Q109656779? і Q113647956?
Узнагароды Народны мастак Украінскай ССР (1951)
Сайт lavra-icon.com/text3.html
Commons-logo.svg Творы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і на Уманшчыне. У 1874 годзе ў 10-гадовым узросце адправіўся ў Кіеў, жадаючы стаць мастаком. Служыў пасланцам пры манастыры, у 1879—1881 гадах вучыўся ў мастацкай школе пры Кіева-Пячэрскай лаўры. Затым паступіў у прыватную школу мастака М. І. Мурашка. У 1882—1884 гадах удзельнічаў у рэстаўрацыі старадаўніх фрэсак Кірылаўскага манастыра ў Кіеве.

З 1884 года вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі жывапісу, за поспехі быў узнагароджаны срэбнымі медалямі. У 1888 годзе з-за недахопу сродкаў быў вымушаны пакінуць Акадэмію, працаваў настаўнікам малявання ў сельскай школе. Ілюстраваў перыядычныя выданні, на працягу 29 гадоў супрацоўнічаў з часопісам «Ніва». У 1911 годзе распісваў царкву Святога Георгія ў горадзе Берасцечка на Валыні. З 1917 года жыў і працаваў у Кіеве.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2